Палітыка Малдовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

У 1994 была прынята дзеючая Канстытуцыя Малдовы. Згодна з ёй незалежная Рэспубліка Малдова — унітарная дэмакратычная парламенцая рэспубліка з прэзідэнтам на чале дзяржавы.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Ігар Дадон, 2017

Заканадаўчы орган — аднапалатны парламент, 101 член якога абіраюцца раз у 4 гады па партыйных спісах. Парламент можа ўносіць змены ў Канстытуцыю большасцю ў дзве траціны галасоў, за выключэннем выпадкаў вайны і нацыянальных надзвычайных сітуацый.

Прэзідэнт Малдовы ў 2000-2016 абіраўся парламентам шляхам патаемнага галасавання, для абрання было неабходна атрымаць больш за 61 голас. Такі спосаб абрання нацыянальнага лідара выклікаў наднаразовыя пратэсты і парламент у рэшце рэшт унёс змяненні ў Канстытуцыю. У 2016 рэспубліка ўпершыню за 20 гадоў абрала прэзідэнта ўсеагульным прамым галасаваннем. Ім стаў Ігар Мікалаевіч Дадон.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Малдова падзяляецца на 39 адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню: 32 раёны, 5 муніцыпіі і 2 аўтаномныя ўтварэнні Гагаузія (Găgăuzia) і Прыднястроўе (Stînga Nistrului). Усяго ў Малдове 60 гарадоў і 917 вёсак.

Частку тэрыторыі краіны займае непрызнаная самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад яе кантролем, афіцыйна ўваходзяць у Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, якая з'яўляецца адной з аўтаномій. Бяспеку на левым беразе Днястра сёння супольна падтрымліваюць зброеныя сілы Расіі, Малдовы, Прыднястроўя і ваеннвя назіральнікі ад Украіны.

Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 19 лістапада 1992 года[1].

Зноскі

  1. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Уладзіміра Вароніна // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 19 лістапада 2007