Балаганск
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Балаганск
| ||||||||||||||||||||||||
Балаганск[2] (руск.: Балага́нск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Іркуцкай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Балаганскага раёна і Балаганскага муніцыпальнага ўтварэння. Размешчаны на левым беразе ракі Ангары, за 78 км ад чыгуначнай станцыі Залары. З двух бакоў Балаганск атачае Брацкае вадасховішча. У XX стагоддзі Балаганск страціў статус горада. Пасля будаўніцтва Брацкай ГЭС ён быў затоплены, новы пасёлак пабудаваны на адлегласці 45 км ніжэй першапачатковага месца па цячэнні Ангары. Спачатку ён называўся Новабалаганск, затым быў перайменаваны ў Балаганск.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Іркуцкай вобласці