Баніфацый I Манферацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баніфацый I Манферацкі

marquis of Montferrat[d]
1192 — 1207
Папярэднік Конрад Манферацкі[d]
Пераемнік Вільгельм VI Манферацкі[d]

Нараджэнне 1150[1][2][…] ці каля 1150
Смерць 4 верасня 1207(1207-09-04)[3][2]
Род Алерамічы[d]
Бацька Вільгельм V Стары[d][4][5]
Маці Юта фон Бабенберг[d][4][5]
Жонка Elena di Bosco[d][6][7][…], Jeanne of Antioch[d][6], Маргіт Венгерская[d][4][7] і Eleonora di Savoia[d]
Дзеці Вільгельм VI Манферацкі[d][4][5], Дзімітрый Манферацкі[d][8] і Агнеса Манферацкая[d]
Дзейнасць манарх
Званне рыцар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баніфацый I Манферацкі (1150 — 4 верасня 1207) — лідар Чацвёртага крыжовага паходу, першы кароль Фесалонікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паходжання — маркграф Манферацкі, сын Вільгельма V Старога і Юдзіфы Аўстрыйскай, брат Вільгельма па мянушцы Доўгі Меч і Конрада Манферацкага.

У 1191—1193 гадах ваяваў на боку імператараў Фрыдрыха I і Генрыха VI супраць Ламбардскай лігі, у 1194 годзе — супраць Сіцыліі. У 1201 годзе ў Суасоне быў абраны правадыром Чацвёртага крыжовага паходу, які скончыўся ўзяццем і рабаваннем Канстанцінопаля.

Падзел Візантыі[правіць | правіць зыходнік]

Падчас крыжовага паходу Баніфацый трымаўся ў цені венецыянскага дожа Энрыка Дандала, які фінансаваў экспедыцыю на ўсход. Тым не менш пры заснаванні Лацінскай імперыі ён разлічваў заняць імператарскі трон і ажаніўся з імператрыцай-удавой Марыяй. Венецыянцы заблакавалі абранне яго імператарам, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Манферацкай дынастыі. У Канстанцінопалі стаў валадарыць Балдуін I Фландрскі, а яго брат і спадчыннік Генрых I Фландрскі ажаніўся з дачкой Баніфацыя. У якасці кампенсацыі Баніфацыю былі перададзены візантыйскія вобласці на ўсходзе ад Басфора, а таксама востраў Крыт. Сваёй сталіцай ён абраў другі па велічыні горад імперыі — Фесалонікі. Так узнікла Фесаланікская дзяржава.

Быў забіты ў бітве з балгарамі (4 верасня 1207 года) у паўднёвай частцы Радопаў. Яго галава была адрэзана і паслана да цара Калаяна ў Тырнава. У Фесалоніках яго спадчыннікам стаў 2-гадовы сын ад шлюбу з Марыяй Венгерскай — Дзімітрый, а Манферат атрымаў старэйшы — Гульельма.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прыкладна ў 1170 годзе яго жонкай стала Алена дзі Боска (Helene di Bosco; пам. каля 1204). Трое дзяцей:
  2. Элеанора Савойская (пам. 1202), дачка графа Умберта III Савойскага;
  3. У 1204 годзе ажаніўся з Маргарытай/Марыяй Венгерскай (1175 — пасля 1223), дачкой Белы III, удавой Ісака II Ангела

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lundy D. R. Boniface I of Montferrat, King of Thessalonica // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Boniface I [House of Aleramici] // Kindred Britain
  3. Lundy D. R. Bonifacio Marchese del Monferrato // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г Kindred Britain
  5. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. а б Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Linskill, Joseph (1964). The Poems of the Troubadour Raimbaut de Vaqueiras.
  • Magoulias (1984). O City of Byzantium, Annals of Niketas Choniates. ISBN 0-8143-1764-2. {{cite book}}: Невядомы параметр |firsT= ігнараваны (прапануецца |first=) (даведка)
  • Vaqueiras, Raimbaut de. The Epic Letter (external link to bilingual text)
  • Villehardouin, Geoffrey de (1963id=ISBN 0-14-044124-7). "The Conquest of Constantinople". Chronicles of the Crusades. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |year= (даведка)
  • Жоффруа Виллардуэн. ЗАВОЕВАНИЕ КОНСТАНТИНОПОЛЯ
  • Рембо де Вакейрас. Письмо Бонифацию I де Монферрат Архівавана 15 снежня 2005.
  • Brand, Charles M. (1968). Byzantium Confronts the West. ISBN 0-7512-0053-0.
  • Goria, Axel (1970). "Bonifacio di Monferrato". Dizionario Biografico degli Italiani, vol. XII. Rome. pp. 118–124.[1] Архівавана 5 лістапада 2006.
  • Haberstumpf, Walter (1995). Dinastie europee nel Mediterraneo orientale. I Monferrato e i Savoia nei secoli XII–XV. Torino.
  • Queller, Donald E. (1999). The Fourth Crusade: The Conquest of Constantinople'. ISBN 0-8122-1713-6. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  • Runciman, Steven (1951–1954). A history of the Crusades. Cambridge: Cambridge University Press.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: фармат даты (link)
  • Usseglio, Leopoldo (1926). I Marchesi di Monferrato in Italia ed in Oriente durante i secoli XII e XIII.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]