Барбара Стрыцава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Барбара Стрыцава
Нарадзілася 28 сакавіка 1986(1986-03-28)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Дубай, ААЭ
Рост 164 см
Вага 60 кг
Прафесійная кар’ера 2003 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Лукаш Длоўгі
Прызавыя грошы 12 747 546 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 567–418[1]
Тытулы 2 WTA, 9 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 16 (16 студзеня 2017)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 4-ы раўнд (2016, 2017, 2018)
Францыя 4-ы раўнд (2018)
Уімблдан 1/2 фіналу (2019)
ЗША 3-і раўнд (2014, 2015, 2018)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 519–267[1]
Тытулы 32 WTA, 10 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (15 ліпеня 2019)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2020)
Францыя 1/2 фіналу (2018)
Уімблдан перамога (2019, 2023)
ЗША 1/2 фіналу (2014, 2017)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 24 ліпеня 2023 года

Ба́рбара Стры́цава (падчас замужжа — За́главава-Стры́цава, чэшск.: Barbora Záhlavová-Strýcová; нар. 28 сакавіка 1986 года, Пльзень, Чэхаславакія) — чэшская прафесійная тэнісістка; паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2019); пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2019, 2023); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2020); пераможца 34 турніраў WTA (з іх два ў адзіночным разрадзе); першая ракетка свету ў парным разрадзе; шасціразовая ўладальніца Кубка Федэрацыі (2011, 2012, 2014, 2015, 2016, 2018) у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі; бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў парным разрадзе.

У юніёрах: былая першая ракетка свету ў адзіночным і парным разрадах у юніёрскім рэйтынгу; пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2002, 2003); пераможца трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; пераможца парнага турніру Orange Bowl (2001).

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнка Пльзеня — адна з дзвюх дачок Індржыха Стрыца і Ілоны Стрыцавай; яе сястру клічуць Івона.

Чэшка прыйшла ў тэніс у пяць гадоў; першым часам Барбара таксама паралельна займалася фігурным катаннем. Стрыцава аддае перавагу дзеянням за задняй лініяй; улюбёныя пакрыцці — трава і грунт.

14 лютага 2013 года ITF дыскваліфікавала чэшку на паўгады за парушэнне антыдопінгавых правіл (у яе аналізах быў знойдзены сібутрамін). Адлучэнне ад спаборніцтваў увайшло ў сілу з 16 кастрычніка 2012 года[5].

З 2007 па красавік 2015 года Барбара была замужам са сваім трэнерам Якубам Заглавай[6] (кузэн іншай тэнісісткі жаночага тура — Сандры Заглававай). Пасля разводу ізноў пачала выступаць пад дзявочым прозвішчам.

У сакавіку 2021 года стала вядома, што Стрыцава рыхтуецца стаць маці, а ў верасні яна нарадзіла сына і назвала Вінсент[7][8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д WTA website
  2. Czech National Authority Database Праверана 9 лютага 2022.
  3. regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
  4. Olympedia — 2006. Праверана 25 красавіка 2023.
  5. Decision in the case of Barbora Zahlavova Strýcová (англ.). itftennis.com (14 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2013. Праверана 6 красавіка 2015.
  6. Заглавова-Стрыцова развелась с Якубом Заглавовым и вернула фамилию (руск.). чемпионат.com (6 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 красавіка 2015.
  7. Барбора Стрыкова станет матерью
  8. Завершившая карьеру Барбора Стрыкова стала матерью. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2022. Праверана 30 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]