Барыс Аляксандравіч Соцкі
Выгляд
Барыс Аляксандравіч Соцкі | |
---|---|
руск.: Борис Александрович Сотский | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1995 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Бары́с Алякса́ндравіч Со́цкі[1] (23 красавіка 1930, Саратаў, Расія — 10 сакавіка 1995) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1959 года ў Інстытуце фізікі АН Беларусі (у 1976—1993 гадах загадчык лабараторыі).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па малекулярнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў паслядоўную малекулярную тэорыю электрамагнітных хваль у крышталях. Заклаў асновы квантавастатыстычнай тэорыі аптычных палёў, вызначыў сувязь паміж кагерэнтнасцю і энтрапіяй электрамагнітнага выпрамянення.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- К молекулярной теории отражения и преломления света (разам з Ф. І. Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. 1958. Т. 4, вып. 3; Т. 5, вып. 1;
- Когерентные свойства оптических полей с антикорреляцией в высших порядках (разам з У. А. Дзмітрыевым) // Оптика и спектроскопия. 1988. Т. 64, № 1.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Соцкі Барыс Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 92. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Соцкі Барыс Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»