Батальён імя Аўраама Лінкальна
Батальён імя Аўраама Лінкальна | |
---|---|
| |
Гады існавання | 1936—1938 |
Краіна | Другая Іспанская Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Інтэрнацыянальныя брыгады |
Уваходзіць у | XV інтэрбрыгада імя Аўраама Лінкальна |
Тып | батальён |
Заступнік | Аўраам Лінкальн |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Батальён імя Аўраама Лінкальна (англ.: Lincoln Battalion, ісп.: Batallón Abraham Lincoln) — падраздзяленне амерыканскіх добраахвотнікаў са складу 15-й інтэрбрыгады, якое змагалася ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Батальён сфарміраваны ў 1936 годзе пераважна з ліку амерыканскіх камуністаў пры падтрымцы Камуністычнага інтэрнацыяналу. Падраздзяленне назвалі ў гонар 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна. Батальён першапачаткова меў тры роты, дзве пяхотныя і адзін кулямётны. У 1937 годзе батальён Лінкальна трапіў у склад 15-й інтэрбрыгады. Улетку злучэнне аб’яднана з батальёнам Вашынгтона ў батальён Лінкальна—Вашынгтона. Увосень 1938 гады рэспубліканцы пачынаюць расфармоўваць усе замежныя падраздзяленні. На студзень 1939-га большая частка байцоў баталона пакінула Іспанію, але некаторыя знаходзіліся ў палоне ў нацыяналістаў аж да канца вайны.
За час свайго знаходжання ў Іспаніі батальён прыняў удзел у многіх бітвах. Да найболей значных можна аднесці бітву пры Брунетэ, бітву за Сарагосу, бітву пры Бельчытэ, Тэруэльскую аперацыю і бітву на Эбра.
Асабісты склад
[правіць | правіць зыходнік]Праз батальён прайшло 3015 чалавек[1], у тым ліку 85 афраамерыканцаў[2]. У ім і брыгадзе наогул служылі, апроч ўраджэнцаў ЗША, канадцы, брытанцы, ірландцы, грэкі, югаславы, кубінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У 1938-м у падраздзяленне інтэграваныя іспанцы.
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]У розны перыяд батальён узначальвалі:
- Джэймс Харыс
- Роберт Хэйл Мэрымен
- Марцін Хурыхан
- Олівер Лоў
- Мірка Маркавічс
- Стыў Нэльсан
- Ханс Амлі
- Леанард Лэмб
- Філ Дэтро
- Дэвід Морыс Рэйс
- Аарон Лапоф
- Мілтан Вольф
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час у ЗША знаходзяцца 4 манументы, прысвечаныя батальёну Лінкальна:
- У горадзе Сіэтл, на тэрыторыі студэнцкага мястэчка Вашынгтонскага ўніверсітэта.
- У парку Джэймса Мэдысана, у Мадысан.[3]
- У Сан-Францыска.
- У паўночнай частцы Гарадскога каледжа Нью-Ёрка.
Зноскі
- ↑ Sandvick, Clinton. The Abraham Lincoln Brigade: the Historiography of the American soldiers in the Spanish American War Dailyhistory.org (Updated September 28, 2021). Retrieved September 28, 2021.
- ↑ Soto, Isabel. "'I Knew that Spain Once Belonged to the Moors': Langston Hughes, Race, and the Spanish Civil War", Research in African Literature vol. 45 (2014): 137.
- ↑ ALBA — Announcements — Madison Monument dedication Архівавана 7 кастрычніка 2007 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Abraham Lincoln Brigade Archives (ALBA)
- The Volunteer, the quarterly journal of the Abraham Lincoln Brigade Archives
- The ALBA Blog
- An essay on the Lincolns
- Some Men Put Up Their Lives
- Columbia Historical Review Dutch Involvement in the Spanish Civil War
- List of Abraham Lincoln Brigade Volunteers New York University Robert F. Wagner Labor Archives
- Online guide to the archives of the Lincoln Brigade, Tamiment Library (New York).
- The Abraham Lincoln Brigade and related papers, 1957, The Bancroft Library
- Fighting Fascism: The Americans — Women and Men — Who Fought In the Spanish Civil War (Democracy Now! show, aired April 30, 2007)
- Facing Fascism at the Museum of the City of New York (New York Times)
- FBI Monograph: Summary Memorandum on The Veterans of The Abraham Lincoln Brigade 1937—1948