Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель
Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (26) лютага 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1982[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, рэнтгенолаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1950) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Берта Майсееўна Сосіна-Ізраі́цель (13 лютага 1903, Чавусы — 23 кастрычніка 1982, Мінск) — беларуская вучоная ў галіне рэнтгеналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Асістэнт кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1939). Загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт курса рэнтгеналогіі Новасібірскага медыцынскага інстытута (1941—1944), адначасова кансультант ваеннага шпіталя. Дацэнт, загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1951). Загадчыца кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1977).
Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства рэнтгенолагаў (1961—1977); член праўлення Усесаюзнага таварыства рэнтгенолагаў і радыёлагаў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па пытаннях функцыянальнай рэнтгенадягностыкі пашкоджанняў органаў стравання і сардэчна-саcудзістай сістэмы.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Расстройство ритма сердца в рентгенокимографическом изображении», з сааўт., 1938;
- «Клиническая рентгенокимография сердца», 1939 (разам з М. М. Уладысікам);
- «О синистропозиции толстой кишки», с сааўт., 1939;
- «Клиника и диагностика желудочно-ободочно-кишечного свища», з сааўт., 1941;
- «О лечении воспалительных заболеваний рентгеновскими лучами», з сааўт., 1949;
- «К вопросу о рентгенодиагностике бронхиальных кист», з сааўт., 1957;
- «Значение рентгенокимографии сердца (25-летний опыт)», 1959;
- «Рентгенодиагностика хронических неспецифических воспалительных заболеваний легких», 1971 (разам з І. І. Лазюк, Л. А. Жакавай);
- «Рентгенодиагностика кист легких», 1971.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сосіна-Ізраіцель Берта Майсееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 274—276.
- Берта Моисеевна Сосина (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 2003. — № 6. — С. 61—62.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сосина-Израитель Берта Моисеевна (13(26).02.1903—23.10.1982) Архівавана 11 красавіка 2020. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Сосина-Израитель, Берта Моисеевна (доктор медицинских наук; 1903—1982)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Сосіна-Ізраіцель Берта Майсееўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Чавусах
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Новасібірскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 13 лютага
- Медыкі СССР
- Медыкі Беларусі
- Рэнтгенолагі Беларусі
- Загадчыкі кафедраў БДМУ