Берынга
Выгляд
Востраў Берынга | |
---|---|
руск.: Остров Беринга | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 667 км² |
Насельніцтва | 752 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,45 чал./км² |
Размяшчэнне | |
55°00′ пн. ш. 166°15′ у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Берынгава мора, Ціхі акіян |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Камчацкі край |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Берынга — буйнейшы востраў у складзе Камандорскіх астравоў.
Размешчаны да ўсходу ад Камчацкага паўвострава, у Берынгавым моры. Даўжыня вострава каля 90 км, шырыня — 24 км. Плошча каля 1700[1] км². Вышыні да 751[1] м. Геаграфічныя каардынаты 55° 0' паўн. ш. 166° 15' у.д.
Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Алеуцкага раёна Камчацкага края Расіі. На востраве знаходзіцца адзіны населены пункт — сяло Нікольскае з насельніцтвам 752 жыхары (2005, па перапісе 2002 года — 808 чалавек), з якіх каля 300 — алеуты.
Пераважае тундравая расліннасць, у далінах лугі і зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў і сівучай[1].
На востраве ў 1741 годзе памёр і пахаваны Вітус Берынг.
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 125.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 60. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтарскія фатаграфіі Камандор Архівавана 19 чэрвеня 2009.
- Командорские острова // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)