Вітус Берынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вітус Берынг
Vitus Bering.jpg
Род дзейнасці:

падарожнік-даследчык[d], hydrographer[d] і navy officer[d]

Дата нараджэння:

12 жніўня 1681(1681-08-12)

Месца нараджэння:

Хорсенс, Данія

Дата смерці:

8 (19) снежня 1741(1741-12-19) (60 гадоў)

Месца смерці:

Востраў Берынга

Commons-logo.svg Вітус Берынг на Вікісховішчы

Вітус Іёнасен Берынг (дацк.: Vitus Jonassen Bering; таксама. Іван Іванавіч Берынгаў; 12 жніўня 1681, Хорсенс, Данія — 19 снежня 1741, Востраў Берынга, Расія) — мараплавец, афіцэр рускага флоту, капітан-камандор. Па паходжанні датчанін.

У 1725—1730 і 1733—1741 гг. кіраваў Першай і Другой Камчацкай экспедыцыямі. Прайшоў па пралівах паміж Чукоткай і Аляскай (пасля Берынгаў праліў), дасягнуў Паўночнай Амерыкі і адкрыў шэраг астравоў Алеуцкай грады.

Імем Берынга названы востраў, праліў і мора на поўначы Ціхага акіяна, а таксама Камандорскія астравы. У археалогіі паўночна-ўсходнюю частку Сібіры, Чукотку і Аляску (якія, як цяпер лічыцца, злучаліся раней палоскай сушы) часта называюць агульным тэрмінам Берынгія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вітус Берынг нарадзіўся ў 1681 годзе ў дацкім горадзе Хорсенс, скончыў кадэцкі корпус у Амстэрдаме ў 1703 годзе, у тым жа годзе паступіў на рускую службу ў чыне падпаручніка, пасля падарожжа ў Ост-Індыю, і служыў на расійскім Балтыйскім флоце ў час Вялікай Паўночнай вайны.

У 1707 годзе назначаны ў паручнікі. У 1710 годзе пераведзены на Азоўскі флот, назначаны ў капітан-лейтэнанты, камандаваў шнявай «Мункер».

У 1710—1712 гг. служыў на расійскім Азоўскім флоце і ўдзельнічаў у вайне з Турцыяй.

У 1712 г. пераведзены на Балтыйскі флот, у 1715 г. назначаны ў капітаны 4 рангу.

У 1713 г. у Выбаргу ажаніўся на Ганне Крысціне, дачцэ аднаго з мясцовых бюргераў.

У апошні раз Берынг пабываў на радзіме ў 1715 годзе і больш туды не вяртаўся.

У 1716 г. камандаваў караблём «Перл». У 1717 годзе назначаны ў капітаны 3 рангу. У 1719 годзе камандаваў караблём «Селафаіл». У 1720 г. узведзены ў капітаны 2 рангу, камандаваў караблём «Мальбург», затым — караблём «Лясное». У 1724 годзе звольнены па просьбе са службы, а затым ізноў прыняты на службу камандзірам «Селафаіла» у чыне капітана 1 рангу.