Буланжэрыт
Выгляд
Буланжэрыт | |
---|---|
Формула | Pb2Sb4S11 |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Ад свінцова-шэрага да жалезна-чорнага |
Колер рысы | Чорны, буры, шэры |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 2,5—3 |
Спайнасць | Дасканалая |
Шчыльнасць | 5,8—6,2 г/см³ |
Буланжэрыт[1] — мінерал класа складаных сульфідаў, сульфід свінцу і сурмы. Pb2Sb4S11. Прымесі медзі, жалеза, цынку. Назва паходзіць ад імя французскага мінералога Шарля Буланжэ (Charles Louis Boulanger, 1810—1849).
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі ігольчастыя. Валакністыя агрэгаты, шчыльныя масы. Колер ад свінцова-шэрага да зямліста-чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,2 г/см³.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Трапляецца як другарадны мінерал у гідратэрмальных радовішчах разам са складанымі сульфідамі (бурнаніт[2] і інш.), карбанатамі і кварцам[3]. Руда свінцу.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья (руск.)
- ↑ Буланжерит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Буланжэры́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буланжэрыт