Быхаўскія гарадскія ўмацаванні
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Bycha%C5%AD._%D0%91%D1%8B%D1%85%D0%B0%D1%9E_%281648-54%29_%28cropped%29.jpg/400px-Bycha%C5%AD._%D0%91%D1%8B%D1%85%D0%B0%D1%9E_%281648-54%29_%28cropped%29.jpg)
Быхаўскія гарадскія ўмацаванні — ўключалі земляны вал (даўжыня 800 м, вышыня 7—8 м, шырыня ў аснове да 30 м) з бастыёнамі, равелінамі і мураванымі ўязнымі брамамі, амаль такой жа даўжыні абарончы роў, у якім пастаянна была вада.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Bycha%C5%AD._%D0%91%D1%8B%D1%85%D0%B0%D1%9E_%281781%29.jpg/220px-Bycha%C5%AD._%D0%91%D1%8B%D1%85%D0%B0%D1%9E_%281781%29.jpg)
Уваход і выхад з горада ажыццяўляўся праз брамы: Падольную (Дольную), што вяла на бераг Дняпра, Магілёўскую (у паўночнай частцы горада) і Рагачоўскую (Навабыхаўскую), якая адкрывала шлях у гарады Падняпроўя.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/%D0%91%D1%8B%D1%85%D0%B0%D1%9E._%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D1%9E%D0%BC%D0%B0%D1%86%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96_%2805%29.jpg/220px-%D0%91%D1%8B%D1%85%D0%B0%D1%9E._%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D1%9E%D0%BC%D0%B0%D1%86%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96_%2805%29.jpg)
Як і іншыя беларускія гарады, Быхаў меў вайсковую арганізацыю мяшчан і валашчан, аб'яднаных у дзесяткі і сотні. Яны былі ўзброены халоднай і агнястрэльнай зброяй, мелі свае харугвы (баявыя сцягі), бубны і трубы, рэгулярна ставіліся на «попіс» перад мясцовымі адміністратарам — «губернатарам». Традыцыя «попіса» была старажытнаю, і яе прытрымліваліся «водлуг давнего звычаю». Павятовая шляхта таксама штогод «пописывалася на святого Михала водлуг давнего звычаю». Усе жыхары горада штогод з вясны да замаразкаў займаліся фартыфікацыйна-будаўнічымі работамі, пад наглядам «губернатара» бясплатна рамантавалі і насыпалі валы, чысцілі і паглыблялі роў. Сяляне Быхаўскай воласці летам (пасеяўшы яравыя) і восенню («з поля сойдя») да замаразкаў мусілі «водлуг давней повинности своее валовую работу полнити» ў адпаведнасці з распараджэннем адміністрацыі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ткачоў М. А. Быхаўскі замак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).