Кляштар канонікаў латэранскіх (Быхаў)
Сакральны комплекс | |
Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх | |
---|---|
| |
53°31′09,98″ пн. ш. 30°15′28,64″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Быхаў |
Дата заснавання | XVII ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Быхаве, узведзены ў XVII ст. Знаходзіцца на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка. У склад комплексу ўваходзіў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які ў 1960-я зруйнавалі савецкія ўлады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам пад тытулам Святога Казіміра. У 1765 тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Пасля здушэння вызваленчага паўстання (1830—1831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар[2], у будынках якога размясцілася жаночая гімназія. Пазней у кляштарным корпусе працавала расійская вязніца.
У наш час у колішнім кляштары працуе аўтамабільная школа, будынак дагэтуль не вярнулі каталікам.
Зноскі
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 394.
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 395.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кляштар канонікаў латэранскіх (Быхаў)
- Здымкі на Radzima.org