Перайсці да зместу

Бярэжцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бярэжцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
270 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247985
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216844006
Бярэжцы на карце Беларусі ±
Бярэжцы (Беларусь)
Бярэжцы
Бярэжцы (Гомельская вобласць)
Бярэжцы

Бярэ́жцы[1] (трансліт.: Biarežcy, руск.: Бережцы) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рычоўскага сельсавета.

На поўдні і ўсходзе нацыянальны парк «Прыпяцкі».

За 42 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.

На рацэ Сцвіга (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, побач з якой на ўсходзе паралельна да яе знаходзяцца 3 кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Рычоўскага царкоўнага прыходу. У выніку пажару 29 чэрвеня 1885 года згарэла 28 двароў. З 1896 года працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася капліца.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1944 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. 102 жыхара загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Хільчыцы). Дзейнічаюць пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

У 1979 годзе абстаўлены помнік М. М. Марозу — юнаку, які, ратуючы школьнікаў, загінуў ад выбуху снарада знойдзенага падчас уборкі бульбы.

  • 2004 год — 112 гаспадарак, 270 жыхароў.
  • 1897 год — 46 двароў, 302 жыхара (паводле перапісу).
  • 1917 год — у вёсцы і фальварку 331 жыхар.
  • 1925 год — 51 двор.
  • 1940 год — 94 двары, 460 жыхароў.
  • 1959 год — 408 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 112 гаспадарак, 270 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0