Бісквіт
Бісквіт (фр.: biscuit, ад італ.: biscotto — «двойчы печаны»[1]) — кандытарскае цеста і кандытарскі «хлеб», прыгатаваны з мукі, цукру і яек. У англамоўных краінах тэрмін «бісквіт» ужываецца для іншых прадуктаў.
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі спосабаў прыгатавання бісквітнага цеста. Найбольш зручны для хатняга прыгатавання спосаб: яйкі ўзбіваюць з цукрам да павелічэння ў аб'ёме ў 2,5-3 разы. Затым дадаюць муку і хутка перамешваюць. Дно і краі формы змазваюць сметанковым маслам або распаленым маргарынам або заслаюць паперай. Цеста разліваюць у падрыхтаваныя формы, запаўняюць іх на 0,75 аб'ёму. Запоўненыя формы выпякаюць у духоўцы. Атрыманы бісквіт з'яўляецца распаўсюджанай асновай для тартоў, пірожных і дэсертаў.
Для атрымання бісквіта лепшай якасці яечныя жаўткі трэба аддзяліць ад бялкоў і старанна ўзбіць з цукрам (або цукровай пудрай) да павелічэння ў аб'ёме не менш чым у два разы, затым дадаць муку, замясіць вадкае цеста і ўмяшаць узбітыя да стану пены (без цукру) бялкі. Існуе «веганскі» варыянт бісквіта, у якім змацоўваючы кампанент (яйка) замяняецца разведзеным у вадзе крухмалам, бо без крухмалу або яек бісквіт хутка «ападае».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Бисквит, род печенья // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бисквит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ДАСТ 9553-90 вызначае асаблівы гатунак мукі для бісквітнага тэсту з мяккіх гатункаў пшаніцы