Перайсці да зместу

Ваганні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адрозненне вагання ад хвалі

Вага́нні — працэс, цягам якога сістэма перыядычна праходзіць праз адно і тое ж мноства станаў. Гэтае мноства станаў называюць фазамі.

Функцыя стану сістэмы, якая вагаецца, з’яўляецца перыядычнай. Справядліва і адваротнае: калі функцыя стану сістэмы ў нейкім працэсе з’яўляецца перыядычнай (гэта значыць, што існуе такі адрэзак часу T, што f(t + T) = f(t)), то гэты працэс з’яўляецца ваганнем.

Адрэзак часу T, праз які паўтараюцца фазы ваганняў, называюць перыядам ваганняў. Велічыня, адваротная T, завецца частатой ваганняў:

Частата ваганняў паказвае, колькі поўных ваганняў адбываецца за адзінку часу.

Найпрасцейшым відам ваганняў з’яўляюцца гарманічныя ваганні. Любы іншы від ваганняў можна прадставіць сумаю гарманічных ваганняў (гл. рад Фур'е).

Вылучаюць ваганні:

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 166, 167. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)