Струна
Струна | |
---|---|
Рака Струна ў вёсцы Масцяны | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Плошча басейна | 194 км² |
Басейн | Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Расход вады | 1,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | Літва |
Вусце | Страча |
· Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь, Літва |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Астравецкі |
![]() |
Струна́[1] — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, правы прыток ракі Страча (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 31 км, з іх 15 км у Астравецкім раёне[2]. Плошча вадазбору 194 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %.
Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км (15 км[2])), упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты.
Даліна ракі трапецападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у верхнім цячэнні,1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе Лынтупы — Пабрадзе да вёскі Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Пеляка.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
- ↑ 2,0 2,1 Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Струна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 213.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.