Вайк
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Вайк (арм.: Վայք) — горад у Арменіі ў марзе Ваёц-Дзор.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 139 км ад Ерэвана на аўтамабільнай дарозе Ерэван—Сісіян—Гарыс. Аточаны з поўначы і поўдня горамі, горад працягнуўся прыкладна на 1,5 км уздоўж правага берага ракі Арпа. Прыкладна за 1 км на захад ад горада знаходзіцца стары мост, пабудаваны ў XVII стагоддзі і рэканструяваны ў 1827 годзе па прапанове Паскевіча. У горадзе знаходзіцца царква Сурб Трдат[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У мінулым селішча, што знаходзіла на тэрыторыі Вайка, звалася Сайлан (арм.: Սոյլան). Паводле дадзеных «Каўказскага календара» 1912 года ў сяле Сайлан Шарур-Даралагёзскага павета Елізаветпальскай губерні жылі 14 чалавек, галоўным чынам азербайджанцы, паказаныя ў календары як «татары»[3]. 12 кастрычніка 1956 года тут было ўтворана мястэчка, названае ў гонар аднаго з бакінскіх камісараў — М. Азізбекава. Пасля распаду Савецкага Саюза мястэчка атрымала статус горада і новую назву — Вайк. У 1897 годзе насельніцтва селішча складала 22 чалавекі, у 1963 — 1 115, у 1976 — 4 644. Паводле дадзеных перапісу 2001 года яно склала 6 024 чалавекі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Дамы шматпавярховыя, пабудаваны з арцікскага туфа і мясцовага фельзіта.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Население Армении - Армстат
- ↑ MASS — Regeonal tourism: Vayots Dzor
- ↑ Кавказский календарь. Тифлис 1912(недаступная спасылка)
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1. — С. 280.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азизбе́ков // Т. 1. А — Ангоб. — М. : Советская энциклопедия, 1969. — С. 280. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)