Валерый Мікалаевіч Сяверыкаў
Валерый Мікалаевіч Сяверыкаў | |
---|---|
руск.: Валерий Николаевич Севериков | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1997 (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1993) |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Валерый Мікалаевіч Сяве́рыкаў[2] (руск.: Валерий Николаевич Севериков; 18 студзеня 1947 — 22 ліпеня 1997) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Балтыйск (у Калінінградскай вобласці Расіі). У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1969 года працаваў у Інстытуце фізікі, з 1993 года — у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па нелінейных палярызацыйных з’явах у спектраскапіі і лазернай фізіцы. Займаўся распрацоўкай тэорыі аптычных рэзанатараў і лазерных сістэм, развіў тэорыю стацыянарных і дынамічных палярызацыйных з’яў у газавых лазерах з анізатропнымі рэзанатарамі.
Сярод апублікаванага:
- Нелинейные поляризационные явления в газовых лазерах : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.21. — Минск, 1992. — 343 с. : ил.;
- Нелинейная деформация состояний поляризации собственных типов колебаний кольцевых лазеров / Н. В. Ильющенко, Л. П. Свирина, В. Н. Севериков. — Минск : ИФ, 1984. — 21 с. : граф. ; 21 см. — (Препринт / Ин-т физики АН БССР ; № 328);
- Нелинейное взаимодействие встречных волн в кольцевом газовом лазере с анизотропным резонатором / Н. В. Ильющенко, Л. П. Свирина, В. Н. Севериков. — Минск : Пат.-информ. отд., 1984. — 47 с. : граф. ; 21 см. — (Препринт / Ин-т физики АН БССР ; № 340);
- Лазеры с анизотропными резонаторами. — Мн.: Наука и техника, 1988 (разам з А. П. Вайтовічам);
- Электроразрядные эксимерные лазеры на галогенидах инертных газов [Текстььь] / В. Ю. Баранов, В. М. Борисов, Ю. Ю. Степанов. — М. : Энергоатомиздат, 1988. — 216 с. : рис., табл. — Библиогр.: с. 203—214. — ISBN 5-283-03898-Х.
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі».
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 333. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сяверыкаў Валерый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 333. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Калінінградскай вобласці
- Памерлі 22 ліпеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Супрацоўнікі ІМАФ НАНБ