Перайсці да зместу

Вальтэр Баадэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальтэр Баадэ
Walter Baade
Вальтэр Баадэ (мемарыяльная дошка)
Вальтэр Баадэ (мемарыяльная дошка)
Дата нараджэння 24 сакавіка 1893(1893-03-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1960(1960-06-25)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Johanna Bohlmann[d]
Род дзейнасці астраном, астрафізік
Навуковая сфера астраномія[4] і астрафізіка[4]
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні
Вядомы як даследчык эвалюцыі зорак і галактык, адкрыў 10 астэроідаў
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальтэр Баадэ (ням.: Walter Baade; 24 сакавіка 1893, Шротынгхаўзен, Германія — 25 чэрвеня 1960, Гётынген) — нямецкі астраном і астрафізік.

Вальтэр Баадэ, сын настаўніка, скончыў школу ў 1912 годзе, пасля вывучаў ва універсітэтах Мюнстэра і Гётынгена матэматыку, фізіку, астраномію і геафізіку. Па заканчэнні Гётынгенскага ўніверсітэта (1918) быў прыняты на працу ў абсерваторыю Гамбургскага ўніверсітэта. Яго працы былі прысвечаны каметам, астэроідам, пераменным зоркам. Працуючы ў астранамічнай абсерваторыі, 30 кастрычніка 1920 ён здзейсніў адкрыццё астэроіда Ідальга, а 23 кастрычніка 1924 адкрыў астэроід (1036) Ганімед. Да 1931 працаваў у Гамбургу. Астэроід (966) Мушы, адкрыты ў 1921 годзе, названы ў гонар жонкі астранома.

У 1919—1931 працаваў на Гамбургскай абсерваторыі. З 1931 па 1958 жыў у ЗША і працаваў на найбуйнейшых тэлескопах Маўнт-Вілсанаўскай і Маўнт-Паламарскай абсерваторый. У 1943 годзе Баадэ ўдалося раскласці на зоркі цэнтральную частку спіральнай галактыкі Андрамеды і яе спадарожніка — эліптычную галактыку.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Walter Baade Papers: Finding AidБібліятэка Ханцінгтана.
  2. а б Walter Baade — 2009.
  3. Baade, Wilhelm Heinrich WalterSpringer Science+Business Media, 2007. — P. 73.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. NNDB — 2002.