Варануха (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варануха
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 806 га
Дата заснавання 2009
physical
Варануха
Варануха

Заказнік «Варануха» — заказнік мясцовага значэння. Заснаваны рашэннем Шумілінскага райвыканкама ад 24 лютага 2009 года № 123.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У паўднёвай частцы Шумілінскага раёна, на ўсход ад в. Заручэўе і на захад ад в. Алыпанікі, размяшчаецца водна-балотны заказнік мясцовага значэння — тарфяное радовішча «Варануха». Плошча заказніка 806 га, мэтавае прызначэнне — захаваць балотна-азёрна-лясныя ландшафты. Заказнік амаль цалкам пакрыты лесам (у асноўным сасна і бяроза). На нізінных балотах расце бяроза, вольха чорная, елка, на мінеральных балотах — бяроза, сасна, асіна, вольха шэрая. У цэнтральнай частцы заказніка да 30 % усёй плошчы занята журавіннікам, у заходняй і ўсходняй частках да 15-20 % — бруснічнікам. Сустракаюцца лось, дзік, ліса, янот, цецярук. Чырвоная кніга заказніка багатая на птушак: скапа, арол-вужаед, белая курапатка, шэры журавель, балотная сава, чорны бусел, трохпальцы дзяцел, шэры саракуш і інш.[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыродаахоўныя тэрыторыі раёна // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. — С. 33-35.
  • Шумілінскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. — Т. 5 : Стаўраструм-Яшчур. — С. 390—391.