Васіль Васілевіч Верашчагін
Васіль Васілевіч Верашчагін | |
---|---|
руск.: Василий Васильевич Верещагин | |
Дата нараджэння | 14 (26) кастрычніка 1842[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка (13 красавіка) 1904[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, ваенны, history painter, genre painter |
Жанр | батальны жанр[3], пейзаж[3], жанравы жывапіс[3], партрэт[3], міфалагічны жывапіс[d][3] і рэлігійны жывапіс[d][3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | арыенталізм[d] і рэалізм[d][4] |
Уплыў | Жан-Леон Жэром |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Васілевіч Верашчагін (26 кастрычніка 1842, Чарапавец — 13 красавіка 1904, Порт-Артур, Кітай) — рускі жывапісец-баталіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1860—1863), у майстэрні Ж. Л. Жэрома ў Парыжы (1864—1865). Вандраваў па Расіі, Заходняй Еўропе, Сірыі, Палесціне, Індыі, Японіі, ЗША і інш. Удзельнічаў у заваяванні Сярэдняй Азіі (1867—1868), руска-турэцкай (1877—1878) і руска-японскай (1904—1905) войнах. Быў блізкі да перасоўнікаў.
Загінуў у Порт-Артуры пры выбуху на браняносцы «Петрапаўлаўск» 13 красавіка 1904 года.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]У тэматычных серыях карцін «Туркестанская» (1871—1874), «Балканская» (1877—1878 і 1880), на тэму вайны 1812 (1887—1904) і іншых паказаў жорсткія будні вайны («Пасля няўдачы. (Пераможаныя)», 1868), цяжар і героіку ратнай працы (трыптых «На Шыпцы ўсё спакойна!», 1878—1879), мужнасць і маральную сілу народа-змагара («Не чапай, дай падысці!», 1887—1895). У яго творах рамантычнае ўвасабленне ваенных сутыкненняў саступіла месца філасофскім разважанням пра вайну («Апафеоз вайны», «Нападаюць знянацку», 1871), выкрыццю рэлігійнага фанатызму («Трыумфуюць», 1872), каланіялізму («Задушэнне індыйскага паўстання англічанамі», 1884).
Па ўласных замалёўках і натурных эцюдах стварыў адметны жанр дакументальна-этнаграфічнага жывапісу, дзе спалучыў дакументальную дакладнасць адлюстравання з дасканала распрацаванай кампазіцыяй, выразным малюнкам, каларыстычным рашэннем («У гарах Алатау», 1869—1870, «Дзверы Цімура (Тамерлана)», 1872—1873, «Маўзалей Тадж-Махал у Агры», 1874—1878, і іншыя).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе вуліца ў Фрунзенскім раёне горада Мінска атрымала імя Васіля Васілевіча Верашчагіна.
Зноскі
- ↑ а б Верещагин Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Vasily-Vasilyevich-Vereshchagin
- ↑ а б в г д е ё https://rkd.nl/explore/artists/210140
- ↑ https://www.jstor.org/stable/128133
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Верашчагін Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Т. 4. — Мн.,1996. — С. 98-99.
- Верещагин Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: в 30 т. — Т. 4. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — С. 531.
- Верашчагін Васіль Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. — Т.3. — Мн.;1971. — С. 35.
- Верещагин, В. В. Избранные письма / сост., предисл., примеч. А. К. Лебедев. — М., Изобраз. искусство, 1981. — 320 с.
- Верещагин, В. В. Воспоминания сына художника. — Л.: Художник РСФСР, 1982. — 182 с.
- Демин, Л. М. С мольбертом по земному шару: мир глазами В. В. Верещагина. — М.: Мысль, 1991. — 374 с.
- Лебедев, А. К. В. В. Верещагин. — М.: Искусство, 1968. — 63 с.
- Кенько, Т. Как увидеть Беларусь на картинах Верещагина // Всемирная литература. — 2007. — № 2. — С. 221—239.
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Нарадзіліся ў Чарапаўцы
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1904 годзе
- Памерлі ў Квантунскай вобласці
- Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Памерлі ў Кітаі
- Мемуарысты Расійскай імперыі
- Мастакі-арыенталісты
- Мастакі-рэалісты
- Мастакі Расіі XIX стагоддзя
- Удзельнікі Сярэднеазіяцкіх паходаў
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878