Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі
руск.: Василий Кириллович Тредиаковский
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лютага (5 сакавіка) 1703[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (17) жніўня 1768[2][4] (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Расійская імперыя
Дзеці Леў Васільевіч Традзьякоўскі[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці з 1721
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі (22 лютага (5 сакавіка) 1703, Астрахань — 6 жніўня 1769 года, Санкт-Пецярбург) — рускі вучоны і паэт XVIII стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і святара Кірылы Якаўлевіча Традзьякоўскага. Вучыўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, па нявысветленых прычынах, ў 1723 уцёк у Маскву і паступіў у Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Ціт Веспасіянаў сын», а таксама «Элегію на смерць Пятра Вялікага» і «Песенку».

У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галандыю і прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён прыйшоў, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філасофскім навукам, слухаў багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.

Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расію, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў кахання». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на рускай, французскай мовах і латыні. Поспех кнізе забяспечыў сам змест кнігі: адлюстраванне пачуццяў вытанчанай любові, новых у той час для рускіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі змясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужыванні ў літаратурных творах рускай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.

У 1732 прыняты на службу ў Пецярбургскую акадэмію навук. Акадэмік з 1745.

Зноскі

  1. а б в г Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
  3. Евг. Ляцкий Тредьяковский, Василий Кириллович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIIа. — С. 750–753.
  4. Encyclopædia Britannica Праверана 5 лістапада 2021.
  5. ­Тредиаковский // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  6. Тредиаковский Василий Кириллович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]