Вежа Геркулеса
Славутасць | |
Вежа Геркулеса | |
---|---|
галіс.: Torre de Hércules | |
43°23′09″ пн. ш. 8°24′23″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура[d] |
Дата заснавання | I стагоддзе[3] |
Вышыня | 49 м[2] |
Матэрыял | камень[d] |
Сайт | torredeherculesacoruna.com |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Tower of Hercules (Вежа Геркулеса) |
|
Спасылка | № 1312 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 2009 (33-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вежа Геркулеса (ісп.: Torre de Hércules) — дзеючы маяк у паўночнай частцы горада Ла-Карунья (Галісія, Іспанія).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў часы Рымскай імперыі, лічыцца найстаражытным маяком у свеце і адзіным старажытнарымскім маяком, які дагэтуль выкарыстоўваецца. Пабудова мае вышыню 55 м і стаіць на паўвостраве, скалісты бераг якога ўзвышаецца на 57 м над водамі рыяса Бетансас Атлантычнага акіяна. Па адной з версій, ад вежы (columna), якая стала сімвалам Ла-Каруньі, і пайшла назва гэтага горада (ісп.: La Coruña). Па іншай — яна звязана з кельцкім словам «clunia» (ірл. cluain), якое азначае «луг».
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Вежа Геркулеса з’яўляецца помнікам нацыянальнага значэння; у 2009 г. яна была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У склад аб’екта таксама ўваходзяць: невялікі старажытнарымскі будынак, які стаіць непасрэдна побач з вежай, скульптурны парк, наскальныя малюнкі жалезнага веку ў Монтэ-дос-Бікас і мусульманскія могілкі.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ а б 03530 - Torre de Hércules — Ministry of Development. Праверана 6 лютага 2018.
- ↑ http://whc.unesco.org/en/list/1312 Праверана 7 мая 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вежа Геркулеса