Перайсці да зместу

Верхняя Луара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луара Верхняя
Haute-Loire
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Луара Верхняя на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 43
Рэгіён: Авернь
Прэфектура: Ле-Пюі-ан-Веле
Акруг: 3
Кантонаў: 35
Камун: 260
Статыстыка
Насельніцтва 85-е месца
 -1999 209,1 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 42 чал/км²
Плошча: 4977 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луара Верхняя (фр.: Haute-Loire) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар 43. Адміністрацыйны цэнтр — Ле-Пюі-ан-Веле. Насельніцтва 209,1 тыс. чалавек (85-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 4977 км². Праз дэпартамент працякае рака Луара.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 260 камун.

Луара Верхняя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былых правінцый Авернь, Лангедок і Ліёнэ. Назва паходзіць ад ракі Луары.