Перайсці да зместу

Витебский Курьер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Віцебскі Кур’ер»
Арыгінальная
назва
руск.: Витебский курьер
Тып газета
Фармат A3
Уладальнік Вольга Яўгенаўна Карач
Выдавец ТАА «Выдавецкі дом „ЗУБР“»
Краіна
Заснавана з усімі «перараджэннямі», уключаючы - 1906
Мова руская, беларуская
Кошт свабодны
Галоўны офіс
Вэб-сайт vkurier.by

Витебский Курьер — грамадска-палітычная газета Віцебска. У 1995 годзе змяняла назву на «Витебский Курьер М». Выходзіла з 1990 да жніўня 2008 года на рускай і беларускай мовах. Пасля аднаўлення і перарэгістрацыі ў Расіі выходзіць з 18 верасня 2009 года па сённяшні дзень. Асвятляе грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Віцебска і вобласці.

Друкуе матэрыялы па гісторыі Віцебшчыны, нататкі пра славутых землякоў. Змяшчае навіны рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.

Улады ўвесь час рабілі праблемы для газеты «Витебский Курьер»[1][2][3][4][5][6][7].

У канцы жніўня 2020 года па загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайт выдання http://vkurier.by у краіне быў абмежаваны за асвятленне рэсурсам пратэстаў у Беларусі[8][9].

У студзені 2022 года інтэрнет-рэсурсы «Віцебскага кур’ера» былі ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[10].

  1. Затрыманы наклад газэты “Віцебскі кур’ер”
  2. Затрыманыя наклады дзвюх газет
  3. Витебский Курьер: Жертва цензуры или панских разборок?
  4. В Лиозно судят издателя негосударственной газеты(недаступная спасылка)
  5. Заснавальніка «Віцебскага кур'ера» будуць судзіць
  6. «Витебский курьер» оштрафован более чем на 1 миллион рублей Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Міліцыянты абшукалі машыну газэты «Витебский курьер»
  8. Еврорадио. Мининформ объяснил блокировку сайтов: за "призывы" и "координацию" (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
  9. Еўрарадыё. Мінінфарм патлумачыў блакіроўку сайтаў: за "заклікі" і "каардынацыю" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
  10. Сайты «Витебский курьер» и «Наш дом» признаны экстремистскими (руск.). Reform.by (21 студзеня 2022). Праверана 1 сакавіка 2024.