Свабода слова ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Цэнзура ў Беларусі)
Jump to navigation Jump to search

Паводле меркаванняў беларускіх і замежных крытыкаў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, яго прыход да ўлады ў 1994 годзе суправаджаўся пагаршэннем свабоды прэсы і СМІ. Асноўныя крыніцы інфармацыі для насельніцтва — тэлевізійныя каналы Беларусь 1, АНТ і Беларусь 2-Беларусь 5 — знаходзяцца пад кантролем дзяржавы.

Афіцыйны пункт гледжання[правіць | правіць зыходнік]

9 верасьня 2010 года А. Лукашэнка, сустракаючыся з дзеячамі культуры па пытанні развіцця кінематаграфіі, заявіў:

" Мы — открытая страна, и поэтому никакой цензуры и диктатуры здесь нет. Чтобы быть во всех вопросах цензором, надо обладать необходимыми ресурсами. В Беларуси такого ресурса нет, и это объективная причина того, что здесь никогда не будет той цензуры, о которой, к сожалению, сегодня говорят в нашей России.
А. Лукашэнка
агенцтва «Інтэрфакс»
"

Храналогія падзей[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 1996 г. Урад Беларусі зачыніў «Радыё 101,2», якое некаторымі лічылася адзінай незалежнай радыёстанцыяй на беларускай мове. Аргументацыя была наступнай: «З мэтай выключэння перашкод у прыёмных каналах ЦС РТС „Алтай“ эксплуатацыя перадатчыка на частаце 101,2 МГц з выкарыстаннем АФС на апоры па адрасе: вул. Камуністычная, 6 спыніць з 1 верасня 1996 г. Нач. БЕЛГИЭ В. А. Ніканаў». Надуманасць дадзеных прэтэнзій відавочная, бо радыёстанцыі тыпа «Алтай» працуюць у дыяпазоне 300—344 МГц. Пасля частата 101,2 МГц была перададзеная створанай прэзідэнтам моладзевай арганізацыі.[1]

У лістападзе 1997 года Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі забараніў газету «Свабода».[2]

У 1999 годзе закрыта газета «Навіны». У гэтым жа годзе закрытая газета «Імя». Галоўнай прычынай зачынення прэзідэнт ЗАТ «БДГ» Пётр Марцаў назваў "немагчымасць больш забяспечыць бяспеку і нармальныя ўмовы працы для журналістаў «Імя»[3].

7 ліпеня 2000 у Мінску бясследна знік тэлеаператар канала ОРТ Дзмітрый Завадскі.

12 лістапада 2001 гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці ліквідаваў газету «Пагоня».[4]

У 2002 годзе закрытая газета «Наша Свабода».

24 чэрвеня 2002 года суд Ленінскага раёна Гродна прысудзіў галоўнага рэдактара газеты «Пагоня» Міколу Маркевіча да двух з паловай гадоў абмежавання свабоды, а журналіста гэтай газеты Паўла Мажэйку — да двух гадоў па артыкуле 367(2) Крымінальнага Кодэкса.

У жніўні 2002 года была прынята Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб дзейнасці, звязанай з правядзеннем даследаванняў і апублікаваннем вынікаў апытанняў грамадскай думкі, якія адносяцца да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэферэндумаў і выбараў». У адпаведнасці з гэтым дакументам была створана камісія па апытаннях грамадзкай думкі, якая праводзіць акрэдытацыю юрыдычных асоб, прэтэндуючых на правядзенне апытанняў і публікацыю вынікаў, якія адносяцца да «рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне». Абмежаванні, па словах дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ігара Котлярава, дакранаюцца не саміх апытанняў як такіх, а публікацыі вынікаў. Па меркаванні каментатараў, гэта звязана з істотным разыходжаннем публікуемых вынікаў даследаванняў і афіцыйнымі дадзенымі, якія апавяшчаюцца ўладамі па выніках выбараў і рэферэндумаў[5].

У маі 2003 Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выхад «Беларускай дзелавой газеты» і "БДГ «Для службовага карыстання».[6]

19 чэрвеня 2003 першы намеснік міністра інфармацыі С. Нічыпаровіч падпісаў загад аб прыпыненні выхаду «Прадпрымальніцкай газеты» на тры месяцы.[7]

У жніўні 2003 адкліканая рэгістрацыя ў газеты «Дзень».[8]

16 верасня 2002 суд у Мінску прысудзіў рэдактара газеты «Рабочий» Віктара Івашкевіча да двух гадоў абмежавання свабоды па абвінавачванні ў паклёпе на прэзідэнта.

28 кастрычніка 2003 г. Вярхоўны суд пастанавіў закрыць «Вясну-96». «Міжнародная амністыя» асудзіла гэтую пастанову. 24 снежня 2003 г. Вярхоўны суд пацвердзіў сваё рашэнне аб зачыненні арганізацыі.

24 верасня 2004 года тыднёвік «Рэгіянальная газета», які выдаецца ў Маладзечне, вымушаны быў прыпыніць свой выхад у выніку загаду Міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча[9]. Газета неаднарозова падвяргалася ціску з боку ўладаў і пазней.

20 кастрычніка 2004 у Мінску была забіта супрацоўніца апазіцыйнай газеты «Салідарнасць» Вераніка Чаркасава.

У 2005 годзе выхад газеты «Курьера из Борисова» быў спынены: гаспадарчы суд прызнаў рэгістрацыю заснавальніка несапраўднай.

18 студзеня 2008 журналіст, экс-рэдактар газеты «Згода» Аляксандр Сдзвіжкоў, які перадрукаваў у лютым 2006 года карыкатуры на прарока Магамеда з дацкай газеты «Jyllаnds-Posten», быў прысуджаны да трох гадоў калоніі за «распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, якое здзейснена службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў»[10].

22 лютага 2008 Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь змяніў пакаранне Аляксандру Сдзвіжкову з трох гадоў калоніі на тры месяцы арышту. У выніку, журналіст быў вызвалены[11].

У канцы лістапада 2008 года з’явілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газеты «Народная Воля» і «Наша Ніва» вернуцца ў дзяржаўную сетку распаўсюджвання і падпісныя каталогі «Белпошты», а таксама змогуць друкавацца на тэрыторыі Беларусі.[12] Праз некалькі дзён газеты з’явіліся ў шапіках.

У снежні 2017 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакавала інфармацыйны інтэрнэт-праект «Беларускі партызан» за публікацыю забароненай інфармацыі.[13] У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by.[14]

28 чэрвеня 2018 г. Савет Рэспублікі ўхваліў праект закона Беларусі «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», згодна з якім урад пакідае толькі адзін спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў у інтэрнэце — праз абаненцкі нумар. Новаўвядзенні павінны ўступіць у сілу 1 снежня[15].

7 жніўня 2018 г. супрацоўнікі Следчага камітэта і МУС Беларусі правялі ператрус у офісах інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН ў сувязі з распачатай крымінальнай справай на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі («несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды»). Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла «паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў».

Міжнародны маніторынг[правіць | правіць зыходнік]

1 траўня 2009 міжнародная праваабарончая арганізацыя «Freedom House» у сваім дакладзе пра стан свабоды прэсы змясціла Рэспубліку Беларусь на 188 месца з 195 са статусам «Адсутнасць свабоды прэсы» («Not Free»)[16].

Прэса пад забаронай[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень пазбаўленыя магчымасці распаўсюджвацца праз гандлёвую сетку «Белсаюздруку» наступныя выданні: «Товарищ», «Новы час», «Бабруйскі кур’ер», «Барысаўскія навіны», «Віцебскі кур’ер М», «Вольнае Глыбокае», «Газета для Вас» (Івацэвічы), «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press» (Баранавічы), «Нясвіжскі час». Не могуць патрапіць да чытачоў пасродкам паштовай падпіскі «Товарищ», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Новы час», «Барысаўскія навіны», «Віцебскі кур’ер М», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press». Некаторыя газеты з-за гэтых праблем спынілі існаванне або падаліся ў інтэрнэт — напрыклад, «БДГ» і «Салідарнасць».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]