Вольга Яўгенаўна Карач
Вольга Яўгенаўна Карач | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | журналістка |
Узнагароды | |
nash-dom.info |
Вольга Яўгенаўна Карач (нар. 5 студзеня 1979, Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі палітык, грамадская дзяячка, публіцыст, журналістка.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, акцыянерка ЗАТ «Выдавецкі Дом „Витебский Курьер“». Заснавальніца газеты «Витебский Курьер», зарэгістраванай у Расіі. З сакавіка 2008 па сакавік 2012 года — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[1][2]. Кіраўніца Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», зарэгістраванага ў Чэхіі.
Актыўна выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, за што пераследуецца ўладай[3][4][5][6][7][8].
Рэзка крытыкуе лідараў беларускай апазіцыі, у тым ліку Святлану Ціханоўскую[9][10]. Ігар Макар абвінавачвае Карач у датычнасці да захопу беларускімі спецслужбамі Юрася Зянковіча, якога абвінавацілі па крымінальнай справе аб спробе перавароту ў Беларусі[11].
У жніўні 2023 года стала вядома, што Літва адмовіла Вользе Карач у прадастаўленні палітычнага прытулку[12]. У 2024 годзе беларускія ўлады завочна прыгаварылі Вольгу Карач да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу[13].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 5 студзеня 1979 года ў Віцебску ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 6 з залатым медалём у 1996 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, які скончыла ў 2002 годзе з чырвоным дыпломам[14]. Паводле адукацыі — настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Чатыры гады працавала настаўніцай у адной з сярэдніх школ Віцебска. Атрымала другую вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Маскоўскім абласным інстытуце кіравання і права (г. Балашыха). Магістрант праграмы «Публічная палітыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе.
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З маладых гадоў цікавілася палітычнай і грамадскай актыўнасцю і паслядоўна многа гадоў запар будавала палітычную кар’еру ў Беларусі.
У 1996 годзе пры ўніверсітэце заснавала моладзевае грамадскае аб’яднанне (ініцыятыву) «Сёмая грань»[15].
21 лістапада 2002 года Вольга Карач пакінула пасаду каардынатаркі ЗУБРа па Віцебску і Віцебскай вобласці і ў снежні таго ж года ўтварыла грамадзянскую кампанію «Наш Дом» (Віцебск), з якой у хуткім часе выйшла на нацыянальны ўзровень. У той час яна з’яўлялася сябрам Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў. Працуючы настаўніцай, трапіла пад скарачэнне пасля таго, як вылучылася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. У сакавіку 2002 года «Свободные новости+» прызналі Вольгу Карач самым прыгожым палітыкам Беларусі[14].
У сакавіку 2003 года абраная дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання. У 2009 годзе рэалізавала праект, які выліўся ў кнігу ўспамінаў «Дзеці вайны» (успаміны былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і дзяцей, сілком сагнаных на работы ў Германію[16][17]. Ініцыятар і арганізатар разнастайных акцый, сярод якіх: кампанія «Асцярожна, міліцыя!»[18][19][20], бестэрміновая кампанія «Наш Дом» — дэпутатаў к адказу!"[21], рэспубліканская акцыя па добраўпарадкаванні могілак «Кветкі замест бур’яну»[22][23], фестываль добрага настрою «Эндарфін»[24][25], фестываль «Жаночая рыбалка-2010»[26], удзел у антыядзерным пратэсце ў Германіі і інш[27][28].
Не падтрымлівае рэжым Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і адкрыта заяўляла пра гэта, з-за чаго яна сама і яе праекты і кампаніі падвяргаліся пераследу з боку ўладаў[3][5][7][29].
Выступіла заснавальніцай газет «Витебский Курьер» і «Наш дом», наклады якіх пастаянна канфіскоўваюцца ўладай Лукашэнкі[5][30][31], а сайт «Віцебскага кур’ера» пасля спецыяльнага ўказа прэзідэнта стаў адным з першых адключаных сайтаў у спісе незалежных інтэрнэт-выданняў[32][33][34].
На 2020 год з’яўлялася лідаркай Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом»[35], зарэгістраванага ў Чэхіі[36].
Вольга Карач стала жыве за мяжой[14].
У 2021 годзе КДБ дадаў Карач у «спіс асобаў, звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю»[37], а ў 2022 годзе яе каналы ў YouTube і Telegram былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі[38]. Раней у 2021 годзе YouTube і Telegram-каналы «Нашага дома» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі[39]; у маі 2022 года МУС уключыла саму арганізацыю ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў[40].
Летам 2024 года Вольга Карач і яшчэ чатыры чалавекі былі завочна прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі, а таксама да буйных грашовых штрафаў[13].
Супрацоўніцтва са СМІ
[правіць | правіць зыходнік]Вольга Карач актыўна супрацоўнічае са СМІ, у тым ліку беларускімі, расійскімі, польскімі, літоўскімі, шведскімі і чэшскімі. Актыўна вядзе Ютуб-канал цэнтра «Наш дом»[41], з пачатку палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў у Беларусі стала праводзіць як уласныя стрымы, дзе аналізуе апошнія падзеі, распавядае свае пазіцыі і меркаванні наконт дзеянняў улады і мерах супрастаяння ім з боку грамадства, так і робіць гасцявыя стрымы, куды прыходзяць прадстаўнікі розных сфер і плыняў з розных краін, у тым ліку з Літвы, Расіі і Чэхіі. Сярод самых папулярных інтэрв’ю на канале відэа з удзельнікам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Вадзімам Пракоп’евым, урачом-псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім, расійскім палітыкам Уладзімірам Жырыноўскім, былым начальнікам СІЗА № 1 г. Мінска Алегам Алкаевым, расійскім палітыкам і блогерам Яўгенам Бычкоўскім, беларускім палітолагам Дзмітрыем Балкунцом і іншымі[42].
Выбраныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская стратегия Европы после парламентских выборов-2008 [Текст] / О. Карач // Бюллетень «Новости НИСЭПИ». — 2008. — № 3 (49). — С. 55-58. — (Рубрика «Свободная трибуна»).
- Без права дышать… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 2. — (Рубрика «Мысли вслух»).
- «Считаю действия сотрудников КГБ в отношении меня и моей семьи незаконными» [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 3.
- Таможенный комитет взялся за костыли [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 5 (1353). — 20 мая. — С. 2.
- Дети войны [Текст] : воспоминания / Е. Борщевская, О. Карач, А. Погорельский, С. Таболо, О. Шпаковская. — Смоленск, 2009. — 128 с. — 1000 экз.
- Зеркало для кандидата или ещё раз о праймериз [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2009. — № 1. — 18 сент. — С. 5.
- Что такое «Наш дом»? [Текст] / О. Карач, В. Щукин // Наш Дом: доброе утро, Беларусь!. — Минск, 2009. — С. 4-5.
- Silna rodzina — Silna Białoruś??? [Электронный ресурс] / O. Karach. — 2009. — 29.03. — Режим доступа : www.URL: https://web.archive.org/web/20140317165417/http://www.feminoteka.pl/readarticle.php?article_id=657.
- А крысы бегут с корабля… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 28 (40). — 22 июля. — С. 1, 4.
- Вчера котов душили, душили… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 27 (39). — 15 июля. — С. 4.
- Выборы без выбора [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 15 (27). — 22 апреля. — С. 1.
- Запретить нельзя разрешить [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 14 (26). — 15 апреля. — С. 1, 3.
- Лиозненское дело [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 12 (24). — 1 апреля. — С. 3.
- Молчание ягнят [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 31 (43). — 9 сент. — С. 4.
- Хай клевешчуць… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 32 (44). — 16 сент. — С. 7.
- Четвёртый листик клевера на удачу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 41 (53). — 18 нояб. — С. 8.
- 2:0 в нашу пользу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 13 (25). — 8 апреля. — С. 1, 3.
- Литвой управляют женщины [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 29 (41). — 29 июля. — С. 1, 8.
- Alice nel Paese della Russia Bianca: tagliatele la testa, subito! [Электронный ресурс] / О. Karatch. — 2010. — 25 May. — Режим доступа : www.URL: http://www.cafebabel.it/article/33811/alice-nel-paese-della-russia-bianca.html Архівавана 6 чэрвеня 2012..
- My Quest To the City Council: Beginning [Электронный ресурс] / О. Karach. — 2010. — 21 Apr. — Режим доступа : www.URL: http://viewpoint-east.org/2010/04/21/my-quest-to-the-city-council-beginning/.
- В чём Эдвард Лукас ошибается насчет Беларуси [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 20 (79). — 30 июня. — С. 4.
- Гавел & Лукашенко [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 45 (104). — 22 декаб. — С. 3.
- Витебский курьер — неположенное вложение [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 21 (80). — 7 июля. — С. 4.
- Дочерям Беларуси посвящается… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 12 (71). — 5 мая. — С. 4.
- Кто бы говорил… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 31 (90). — 15 сент. — С. 4.
- Осторожно, милиция! [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 44 (103). — 15 дек. — С. 3.
- Переходный возраст белорусского народа [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 9 (68). — 10 марта. — С. 4. — (Рубрика «Взгляд»).
- Площадь 19-го декабря: что это было? [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 13 (72). — 12 мая. — С. 4.
- Женщины Беларуси требуют извинений! [Текст] / О. Карач // Наш дом инфо. — 2012. — 30 марта. — С. 1.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2010 года атрымала Міжнародную Радэбойльскую прэмію «За мужнасць»[43].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ольга Карач возглавила Витебскую областную организацию ОГП(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Витебские демократы избрали Ольгу Карач Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ а б Очередное задержание кандидата в депутаты (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна».
- ↑ Вольгу Карач зьнялі з выбараў (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ а б в Лукашенко приступил к обещанным посадкам . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода.
- ↑ Кандидата лишили регистрации из-за воздушных шариков (руск.). Хартыя’97.
- ↑ а б Ольгу Карач разыскивает милиция (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2014.
- ↑ Ольгу Карач били по лицу Архівавана 23 лютага 2014. (руск.)
- ↑ Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую? . Наша Ніва.
- ↑ Карач не адказала Макару, затое зноў раскрытыкавала Ціханоўскую і Вячорку . Наша Ніва.
- ↑ Макар: Юрый Зянковіч паляцеў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
- ↑ Спецслужба Літвы заявіла, што Карач супрацоўнічала з расейскай выведкай(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2023. Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ а б Вераніцы Цапкала, Вользе Карач і яшчэ тром дзеячам завочна далі па 12 гадоў калоніі . Наша Ніва (8 ліпеня 2024).
- ↑ а б в Ольга Карач: «Приходится пахать, как дальнобойщику, но при этом выглядеть, как топ-модель!» (руск.)
- ↑ Карач Ольга Евгеньевна Архівавана 22 лютага 2014. (руск.)
- ↑ Книга «Дети войны» Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ Дети войны (руск.)
- ↑ Осторожно, милиционер! Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ Осторожно, милиция (руск.)
- ↑ Защитникам граждан и отечества посвящается Архівавана 16 студзеня 2021. (руск.)
- ↑ «Наш Дом» — депутатов к ответу! (руск.)
- ↑ В Слуцке субботник разогнали трактором Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ Гражданская кампания «Наш дом» проводит республиканскую акцию по наведению порядка на кладбищах (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2018.
- ↑ Эндорфин 2010 заглянул в реальность (руск.)
- ↑ Ночь перформанса на фестивале Endorphine (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2018.
- ↑ В Коханово прошли соревнования по женской рыбалке (руск.)
- ↑ Коляды по-Слуцки Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ Акцию «Детские площадки в опасных местах» проводят гомельские активисты инициативы «Наш дом» (руск.)
- ↑ Ольгу Карач били по лицу Архівавана 23 лютий 2014. (руск.)
- ↑ Затрыманы наклад газэты «Віцебскі кур’ер» (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода». Архівавана з першакрыніцы 2014-03-17170347.
- ↑ Затрыманыя наклады дзвюх газет . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012.
- ↑ Вялейскі інтэрнэт-рэсурс вінавацяць у «абразах» і «паклёпах» . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (14 ліпеня 2010).
- ↑ В Беларуси началось закрытие независимых интернет-изданий
- ↑ Витебский Курьер: Жертва цензуры или панских разборок?(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Международный центр гражданских инициатив «Наш дом» (руск.)
- ↑ Ольга Карач (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012.
- ↑ Вольга Карач — у спісе датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці» . Новы Час (3 верасня 2021).
- ↑ Спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў расце і шырыцца . Новы Час (10 чэрвеня 2022).
- ↑ Экстрэмісцкімі прызнаныя каналы Вольгі Карач і Ігара Макара . Новы Час (20 мая 2021).
- ↑ Кампанія «Наш Дом» прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем» . Новы Час (5 мая 2022).
- ↑ OUR HOUSE TV (руск.)
- ↑ Папулярныя відэа на канале «OUR HOUSE TV» (руск.)
- ↑ Вольга Карач — лаўрэатка міжнароднай прэміі за мужнасць . Наша Ніва.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- НАШ ДОМ ТВ — YouTube-канал
- Спіс публікацый Вольгі Карач на сайце цэнтра «Наш дом»
- Ольга Карач (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012.
- 10 вопросов и ответов (руск.)
- Ольга Карач: Я самая настоящая железная леди (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 28 кастрычніка 2020.
- Жырыноўскі ў гасцях у Карач гаварыў пра далучэнне Беларусі да Расіі. Яна не спрачалася . Наша Ніва (3 сакавіка 2021).
- Ольга Карач продала «Витебский курьер» предпринимателю из Минска (руск.). Reform.news.
- Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую? . Наша Ніва.
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты XX стагоддзя
- Публіцысты XXI стагоддзя
- Публіцысты Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты XX стагоддзя
- Журналісты XXI стагоддзя
- Журналісты Беларусі
- Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
- Жанчыны-палітыкі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі