Перайсці да зместу

Вугаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вугаль — цвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расліннага паходжання. Утвараецца з прадуктаў распаду рэшткаў вышэйшых раслін. Сярод паліўна-энергетычных рэсурсаў запасы вугалю найвялікшыя. Вылучаюць два віды вугалю — буры і каменны. Падзел вугалёў на гэтыя дзве групы ўмоўны і акрэсленых меж паміж імі няма. Бурыя вуглі ў адрозненні ад каменных змяшчаюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згарання і большую вільготнасць.

Здабыча вугалю

[правіць | правіць зыходнік]

Сусветныя запасы вугалю складаюць звыш 5 трлн тон. Найвялікшыя радовішчы вугалю знаходзяцца ў ЗША (445 млрд тон), Кітаі (272), Расіі (200), ПАР (130), Германіі (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд тон). Пры бягучым узроўні спажывання вугалю (4,5 млрд тон у год), вядомых на сённяшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год.

У 2004 годзе ў свеце было здабыта 5500 млн тон вугалю (у 2003 годзе — 4835). Лідары: Кітай — 1956, ЗША — 1020, Індыя — 397, Аўстралія — 365, Расія — 283, ПАР — 253, Германія — 208, Польшча — 159, Інданезія — 136, Казахстан — 87, Украіна — 81, Грэцыя — 74, Канада — 67, Чэхія — 64, Калумбія — 53, Турцыя — 48. Найбольш высокае развіццё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданезіі і Калумбіі.

Прыкладна 10 % вугалю (500 млн тон) выкарыстоўваецца для вытворчасці каля 400 млн тон коксу, нязначную частку для вытворчасці сінтэтычнага вадкага паліва, газу, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыю і крэмнію.

Вугальны кар’ер у Гарцвайлеры (Германія). Панарама высокай раздзяляльнасці.

Спажыванне вугалю

[правіць | правіць зыходнік]

Спажыванне вугалю ў млн тон.

Рэгіён 2001 2005 Змены
ЗША 1060 1567 +47,8 %
Заходняя Еўропа 574 463 −19,3 %
Японія 166 202 +21,7 %
Краіны былога СССР 446 436 −2,2 %
Кітай 1383 2757 +99,3 %
Індыя 360 611 +69,7 %
Астатні свет 1274 3518 +20,7 %
Агулам 5263 7574 +43,9 %

Каменны вугаль

[правіць | правіць зыходнік]
Кавалак каменнага вугалю

Каменны вугаль — выкапнёвы гумусавы вугаль больш высокай ступені вугалефікацыі ў параўнанні з бурым вугалем. Па міжнароднай класіфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэння больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадам лятучых болей 9 %. Каменны вугаль змяшчае ў гаручай масе ад 75 да 97 % вугляроду. Каменны вугаль распаўсюджаны ў адкладах каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Глыбіня знаходжання каменнага вугалю — ад паверхні да 2000—2500 метраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, якія змяніліся пад уплывам вялікага ціску парод зямной кары, якія іх акружаюць, і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаннем ступені пераўтварэння паслядоўна павялічваецца ўтрыманне вугляроду і адначасова змяншаецца колькасць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; змяняецца цеплыня згарання, здольнасць спякацца і іншыя ўласцівасці.

Буры вугаль, пераходная форма ад торфу да каменнага вугалю. Ад торфу буры вугаль адрознівае большая гаматнасць і меншае ўтрыманне розных раслінных астаткаў, ад каменнага вугалю — галоўным чынам афарбоўкай бурымі тонамі(ад кававага да чорнага). Буры вугаль на паветры хутка расколваецца на дробныя кавалкі.

Для бурага вугалю ўласціва наяўнасць гумінавых кіслот, высокая гіграскапічнасць і вільготнасць. У гаручай масе буры вугаль утрыманне вугляроду 55—78 %, вадароду 4—6,5 %, кіслароду 15-30 %; вышэйшай цеплынёй гарэння рабочай масы бязпопельнага вугалю меней 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5—20 % і болей; утрыманне лятучых рэчываў у залежнасці ад петраграфічнага склада вугалю важыцца ад 65 да 40 %. Па генетычным прыкметам буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасці, уключаючы да астатніх і лігніты, які ўяўляюць сабой асобны від пераўтварэння і захавання абломкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозненняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманне вільгаці кіслароду, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай класіфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналагічныя групы: Б1 с вільгаццю звыш 40 %, Б2 — 30—40 % і Б3 — менш 30 %.

Найбольш буйныя радовішчы бурага вугалю характэрны для мезазойскага і кайназойскага ўзросту; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты — да 100—120 метраў.

Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрымання вадкага паліва і розных сінтэтычных рэчываў, газа і ўгнаенняў.

Галоўныя радовішчы бурага вугалю знаходзяцца ў Расіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.