Гагат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гагат
Tonnenarmbaender.JPG
Вырабы з гагату
Формула C
Колер чорны ці карычнева-чорны
Бляск смалісты
Цвёрдасць 3—3,5
Шчыльнасць 1,3—1,4 г/см³

Гагат (ад грэч.: γαγάτης  - чорны бурштын), таксама вядомы як гішэр — мінералоід, разнавіднасць каменнага вугалю (з групы «бурых вуглёў»).

Аднастайны, шчыльны, глейкі, з інтэнсіўна-тлустым смалістым бляскам матэрыял. Колер каменя чорны або карычнева-чорны. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 3—3,5; шчыльнасць каля 1300—1400 кг/м³. Утварэнне гагату звязваюць з пераўтварэннем пад уздзеяннем метамарфізму драўніны, пахаванай у марскім глеі мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Сустракаецца ў выглядзе асобных скопішчаў, кавалкаў і г. д. у пясчаніку, мергелю, а таксама ў пластах слабаметамарфізаваных каменных і бурых вуглёў. Гагат лёгка апрацоўваецца, добра паліруецца, набываючы прыгожы бляск, дзякуючы чаму (асабліва ў краінах Усходу) шырока ўжываецца для дробных ювелірных вырабаў, караляў, пацерак і іншых вырабаў.