Вялікі Манчэстэр
Вялікі Манчэстэр Greater Manchester | |
---|---|
Эмблема | |
Дэвіз: Ever Vigilant (да 1986)[1] | |
Гл. таксама Іншыя графствы Англіі | |
Статус | Цырыманіяльнае метрапольнае графства |
Краіна | Вялікабрытанія |
Рэгіён | Паўночна-Заходняя Англія |
Уключае | 10 муніцыпальных раёнаў |
Гарады | Уіган, Болтан, Беры, Рочдэйл, Суінтан, Олдэм, Аштан, Манчэстэр, Стрэтфард, Стокпарт, Олтрынем |
Дата ўтварэння | 1 красавіка 1974 (Local Government Act 1972) |
Плошча, усяго | 1276 км² (39-е месца) |
Код ONS | 2A |
Код NUTS | UKD3 (NUTS 2) |
Дэмаграфія (2009) | |
Насельніцтва, усяго | 2 600 100 (3-е месца) |
Шчыльнасць | 2016/км² |
Нацыянальны склад | 88,9% белыя 6,5% паўднёвыя азіяты 1,7% чорныя 1,6% змяшаныя расы 1,3% еўрапейскія азіяты і іншыя |
Катэгорыя на Вікісховішчы: Greater Manchester |
Вялі́кі Ма́нчэстэр (англ.: Greater Manchester) — цырыманіяльнае і метрапольнае графства на захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўночна-Заходняя Англія. Насельніцтва 2,562 млн чалавек (на 2007 год). Складаецца з 10 муніцыпальных раёнаў (Болтан, Беры, Олдэм, Рочдэйл, Стокпарт, Тэймсайд, Трафард, Уіган) і 2 гарадоў (Манчэстэр і Солфард). Вялікі Манчэстэр быў утвораны 1 красавіка 1974 года законам аб мясцовым самакіраванні, прынятым у 1972 годзе.
Плошча Вялікага Манчэстэра складае 496 квадратных міль (1285 км²). Вялікі Манчэстэр мяжуе з Чэшырам (на паўднёвым захадзе і поўдні), Дэрбішырам (на паўднёвым усходзе), Заходнім Ёркшырам (на паўночным усходзе), Ланкашырам (на поўначы) і Мерсісайдам (на захадзе). На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка тэрыторыі Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана. У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў, у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Гарадская агламерацыя Вялікага Манчэстэра займае трэцяе месца ў спісе самых населеных агламерацый Вялікабрытаніі, ахопліваючы большую частку тэрыторыі графства.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча графства Вялікі Манчэстэр складае 492,7 квадратных міль (1,276 км²). Ва ўсходняй частцы графства знаходзяцца Пенінскія горы: яны праходзяць праз Олдэм, Рочдэйл і Тэймсайд. На захадзе графства знаходзяцца Пенінскія балоты, каменнавугальныя басейны (галоўным чынам, пясчанікі і гліністыя сланцы). Праз межы графства працякаюць рэкі Мерсі і Тэйм. Таксама па тэрыторыі графства працякаюць рэкі Біл, Дуглас Ірк.
На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана.[2] У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў,[2] у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Вялікі Манчэстэр з'яўляецца, магчыма, самай шматскладовай агламерацыяй у Вялікабрытаніі па-за межамі Лондана,[2] што прама адлюстроўваецца ў шчыльнасці транспартнай сеткі рэгіёна і памерах інвестыцый, якія накіроўваюцца на яе пастаяннае развіццё.
У ніжэйпрыведзенай табліцы пералічаны муніцыпальныя раёны (metropolitan borough) графствы, а таксама большая частка іх населеных пунктаў.
Служба нацыянальнай статыстыкі Вялікабрытаніі вылучае агламерацыю Вялікага Манчэстэра (Greater Manchester Urban Area), сканцэнтраваную вакол горада Манчэстэр і яго буйных прыгарадаў. Агламерацыя пакрывае большую частку (хоць не ўсю) метрапальнага графства. У агламерацыю не ўваходзяць паселішчы Уіган і Марпл, якія размешчаны ў межах графства Вялікі Манчэстэр, але ўваходзяць некаторыя паселішчы іншых графстваў, напрыклад, Уілмслау і Олдэрлі Эдж з Чэшыра, Уітуарт з Ланкашыра. Хоць ні графства Вялікі Манчэстэр, ні агламерацыя Вялікага Манчэстэра не маюць статусу «сіці» ў Злучаным Каралеўстве, Еўрапейскі Саюз разглядае агламерацыю вакол Манчэстэра «гамагенны гарадскі рэгіён».[3]
На тэрыторыі Вялікага Манчэстэра быў вылучаны 21 участак асаблівага навуковага значэння: 14 з іх уяўляюць асаблівага біялагічную цікавасць, 5 — геалагічную цікавасць, а 2 - абедзве адначасова[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Герб савета графства, які існаваў да 1986 года
- ↑ а б в The Greater Manchester Area and its Regional Context (англ.)(недаступная спасылка). GMLTP.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 25 кастрычніка 2015.
- ↑ State of the English Cities: Volume 1 Produced for the Office of the Deputy Prime Minister, (2006). Online Report.
- ↑ SSSIs in Greater Manchester(недаступная спасылка). Natural England. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 2 ліпеня 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс месцаў, гарадоў і вёсак Вялікага Манчэстэра (англ.)
- Асацыяцыя адміністрацый Вялікага Манчэстэра Архівавана 26 кастрычніка 2005. (англ.)