Вялікі разрыў
Вялікі разрыў (англ.: Big Rip) — касмалагічныя гіпотэза пра лёс Сусвету, якая прадказвае развал (разрыў) усёй матэрыі за канечны час.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Справядлівасць гэтай гіпотэзы моцна залежыць ад прыроды цёмнай энергіі, а менавіта, ад параметра w, роўнага адносінам ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці (гл. ураўненне стану). Калі w<-1, то Сусвет будзе паскорана пашырацца, і велічыня маштабнага фактара стане роўнай бесканечнасці за канечны час.
Калі гіпотэза «Вялікага разрыву» слушная, то, па меры павелічэння хуткасці пашырэння, адлегласць да гарызонту падзей, — г. зн. той часткі Сусвету, якая аддаляецца ад назіральніка з хуткасцю святла — будзе памяншацца. Усё, што знаходзіцца за гарызонтам, недаступна назіранню, таму што хуткасць святла з'яўляецца граніцай для любых узаемадзеянняў. Аб'ект, размешчаны ў цэнтры назіранага сусвету, не ўзаемадзейнічае ні з чым, што знаходзіцца за гарызонтам. Калі памер гарызонту падзей становіцца меншым за памеры якога-небудзь аб'екта, то паміж часткамі гэтага аб'екта немагчымыя ніякія ўзаемадзеянні — ні гравітацыйнае, ні электрамагнітнае, ні моцнае, ні слабае.
Аўтары гэтай гіпотэзы вылічылі час, які застаўся да канца існавання Сусвету такога, якім мы яго ведаем.
дзе — адносіны ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці, — пастаянная Хабла і Ωm — бягучае значэнне шчыльнасці ўсёй матэрыі ў Сусвеце.
У сваёй працы аўтары разгледзелі прыклад, дзе = −1.5, H0 = 70 (км/с)/Мпк и Ωm = 0.3, і ў гэтым выпадку канец Сусвету (Вялікі разрыў) наступіць прыблізна праз 22 млрд гадоў.[1]
- За мільярд гадоў да Вялікага разрыву распадуцца сукупнасці галактык.
- Прыкладна за 60 млн гадоў да Вялікага разрыву гравітацыя стане вельмі слабай, каб утрымліваць галактыкі. Распадзецца і наша галактыка.
- За 3 месяцы да Вялікага разрыву Сонечная сістэма стане гравітацыйна незвязанай.
- За 30 хвілін да Вялікага разрыву разбурыцца Зямля.
- За 10−9 с да канца — разбурацца атамы.
У гэты момант, як і ў момант Вялікага выбуху, перастаюць працаваць вядомыя нам законы фізікі і далейшы лёс Сусвету прадказаць немагчыма.
На сённяшні дзень невядома, ці валодае цёмная энергія такімі ўласцівасцямі, пры якіх можа рэалізавацца гэты сцэнарый.
Эксперыментальныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле апошніх касмалагічных дадзеных, імавернасць памылкі ўсё яшчэ ёсць, і невядома, які з трох выпадкаў з'яўляецца верным < −1, = −1, и > −1.[2][3]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Caldwell, Robert R., Kamionkowski, Marc and Weinberg, Nevin N. Phantom Energy and Cosmic Doomsday(англ.) // Physical Review Letters. — 2003. — В. 7. — Т. 91. — С. 071301. — DOI:10.1103/PhysRevLett.91.071301 — — arΧiv:astro-ph/0302506 — PMID 12935004.
- ↑ WMAP 9 Year Mission Results
- ↑ Allen, S. W.; Rapetti, D. A.; Schmidt, R. W.; Ebeling, H.; Morris, R. G.; Fabian, A. C. (2008). "Improved constraints on dark energy from Chandra X-ray observations of the largest relaxed galaxy clusters". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 383 (3): 879. arXiv:0706.0033. Bibcode:2008MNRAS.383..879A. doi:10.1111/j.1365-2966.2007.12610.x.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Phantom Energy and Cosmic Doomsday(недаступная спасылка). Robert R. Caldwell, Marc Kamionkowski, Nevin N. Weinberg.
- Разрыв Вселенной