Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Новыя правілы наймення артыкулаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У цэлым прапанова была падтрымана супольнасцю, выказаныя меркаванні супраць альбо не маюць дастатковай аргументацыі, альбо з'яўляюцца свайго роду пратэстам. Заўвагі, зробленыя па форме правілаў, выпраўлены, заўвагі па сутнасці правілаў, на жаль, не могуць быць разгледжаны на этапе, на якім яны былі выказаны (калі значаная частка супольнасці ўжо выказалася за прапанаваны тэкст), таму іх варта вынесці ў асобныя галасаванні. Новыя правілы наймення артыкулаў прынятыя. Як аўтар, прашу прабачэння ў тых, каго не задаволіла арганізацыя абмеркавання, але ўсёткі трэба разумець, што гэта першы падобны вопыт у Беларускай Вікіпедыі.

Пераход на новыя правілы наймення артыкулаў будзе суправаджацца ботапераносамі (спадзяюся, што Дзяніс Тутэйшы падзеліцца з намі гэтым сакрэтам і прыме актыўны ўдзел у працы). Самастойнае выпраўленне назваў артыкулаў і катэгорый паводле новых правілаў можа выклікаць блытаніну, таму прапаную пакуль пазбягаць шалёных пераносаў. Наваствораная артыкулы мусяць падпарадкоўвацца новым правілам, у тым ліку ў афармленні ўнутраных спасылак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:56, 24 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]