Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы/Спроба № 3
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прапаную змяніць правілы наймення артыкулаў.
Пераважная большасць карыстальнікаў дакладна помніць толькі прозвішчы асоб (я таксама адношуся да гэтай большасці). У выніку, каб знайсці артыкул пра чалавека, я лезу ў РуВікі, шукаю там і праз інтэрвікі пераходжу ў БеВікі. Канечне, можна карыстацца і нашым пошукам, але ён у некаторых выпадках выдае вельмі шмат артыкулаў, а ты потым сядзі і перабірай іх у пошуках патрэбнага.
Таму прапаную:
- Называць артыкулы пра асоб паводле аднаго з варыянтаў:
- «Прозвішча, Імя Імя-па-бацьку» (ці без коскі: «Прозвішча Імя Імя-па-бацьку»)
- «Імя Імя-па-бацьку Прозвішча» + абавязковая перасылка ў форме «Прозвішча Імя Імя-па-бацьку»
- Выдаліць перасылкі выгляду «І. ПБ. Прозвішча», «І. Прозвішча», «Імя Прозвішча». Бо ніякага толку ад іх пры пошуку няма, да таго ж, яны могуць спарадзіць блытаніну, калі ў людзей аднолькавыя прозвішчы і ініцыялы, але розныя імёны (у тым ліку і па бацьку).
- Удакладненні галіны ці вобласці навукі, дзейнасці, або тыпу аб'екта заўсёды ў дужках, як гэта прынята ў вялікіх вікіпедыях: напрыклад, Поле (алгебра), Кіеў (кінатэатр)
Тэхнічны бок пытання: вядома, артыкулаў з такімі прынцыпамі наймення створана безліч.
- Таму перасылкі, аб'яўленыя «па-за законам» будзем выдаляць паступова, па меры прыбірання спасылак на іх.
- Гэтак жа і назвы: паступова будзем пераносіць пад новыя, а пасля прыбірання спасылак, выдаляць «незаконныя» перасылкі
Перавагі ад новых правіл наймення:
- Павышаюцца пошукавыя магчымасці
- Калі чалавек у пошукавым радку ўводзіць прозвішча, ён спадзяецца, што імя яму падкажуць. Але дзе там, кукіш з маслам, ідзі, хлопча, шукай поўнае імя.
- Узгодненасць з практыкай іншых моўных раздзелаў. Бо гэта зусім не той выпадак, дзе трэба праяўляць сваю асаблівасць.
- Як вынік, аблегчыцца пераход удзельнікаў з іншых вікіпедый у нашу. Адным псіхалагічным парогам стане менш.
- Бо ні для каго не сакрэт, што ў Беларусі больш чытаюць Рускую і Англійскую Вікіпедыю, а не Беларускую. Апаведна, калі раптам чалавеку захочацца працаваць на карысць Беларускай Вікіпедыі, яму прыйдзецца перавучвацца. Прычым ніякай карысці ад гэтага перавучвання няма, адно толькі дзеля бюракратства.
- Заадно, закрыем гэта «вечнае» пытанне (а яно, калі з ім не разабрацца, будзе паўставаць зноў і зноў). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:41, 9 лістапада 2013 (FET)
За
[правіць зыходнік]- За. Называць артыкулы пра асобы 1-ым варыянтам. Пад астатнім падпісваюся. --Artificial123 (размовы) 21:56, 9 лістапада 2013 (FET)
- За. І DEFAULTSORT: згубіць сваю значнасць! Коскі і дужкі ў афармленні не лічу прынцыповымі. А перасылкі не губіць!!!!--VladimirZhV (размовы) 23:00, 9 лістапада 2013 (FET)
- Усе перасылкі будуць заставацца да той пары, пакуль на іх ёсць спасылкі. Я пра гэта ў сваёй прапанове напісаў. Так што, звязнасць не пашкодзіцца. Проста трэба будзе паціху выкасоўваць у артыкулах спасылкі выгляду [[І. І. Іваноў]], і не ствараць новых падобных перасылак. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:52, 9 лістапада 2013 (FET). * ЗаГрафічна дужкі лепш аддзяляюць удакладненне ад асноўнай назвы. Бо з коскай успрымаецца як частка назвы. Адна справа — «Пётр I, імператар расійскі», зусім іншая — «поле, алгебра». --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:52, 9 лістапада 2013 (FET)
- За дужкі. Коска ў назвах артыкулаў цяпер можа мець наступныя ролі: сінтаксічная (як частка назвы), аддзяленне назвы ад тлумачэнне, аддзяленне некалькіх тлумачэнняў адно ад другога (зрэдку бывае і такое). Канструкцыя [[Артыкул, тлумачэнне1, тлумачэнне2|]], канечне,
прыбярэ апошнюю коску ў назве і ўсё пасля яе, але што быць, калі мае месца трэці варыянт — некалькі тлумачэнняў?Варта дадаць і простае значэнне дужак: аддзяліць нешта факультатыўнае ад галоўнай масы. — Wizardist г +у 00:18, 10 лістапада 2013 (FET) - За першы варыянт найменняў: Прозвішча-Імя-Імя па бацьку. Дужкі лічу непрынцыповымі, як вырашыць спадарства. Я б яшчэ вынес прапанову па найменню геаграфічных назваў (горад Мінск — Мінск, рака Свіслач — Свіслач)--Павел Петро (размовы) 14:51, 10 лістапада 2013 (FET)
- За. Прозвішча Імя Імя-па-бацьку. Косак наогул не трэба у назвах — гэта неэнциклапедычна. Геаграфiчные назвы так сама проста зрабiць, без гарадоў i рэк уперадзi.--Ohlumon 17:33, 10 лістапада 2013 (FET)
Супраць
[правіць зыходнік]Супраць Як я ўжо пісаў на форуме, дзіўна, але вы прапануеце адмовіцца ад прэфіксаў, каб быць як усе, але выступаеце за ненатуральнае найменне артыкулаў пра асоб, якое характэрна выключна для Рускай Вікіпедыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:45, 9 лістапада 2013 (FET)
- Ненатуральнае? А ў пашпарце як? --Artificial123 (размовы) 22:58, 9 лістапада 2013 (FET)
- Першым пішуць прозвішча толькі японцы-кітайцы-карэйцы, а ў астатніх выпадках — імя асноўны ідэнтыфікатар чалавека. Пашпарт не паказчык натуральнасць, там наогул кожнаму прысвойваецца нумар, які з'яўляецца ўніверсальным імем, а чалавечае імя толькі як маска, і якія мы з гэтага можам рабіць высновы. --Максім Л. (размовы) 14:18, 11 лістапада 2013 (FET)
Катэгарычна супраць натацыі Прозвішча, Імя Імя-па-бацьку па адной простай прычыне: пошук. Не ўнутраны пошук MediaWiki, а пошук праз Google, Яндекс і т. п. Пры пошуку біяграфій людзей карыстальнікі часцей ужываюць натуральны парадак Імя (Імя-па-бацьку) Прозвішча. І ідэальнае супадзенне запыта і назвы артыкула нам у плюс. Аргументаваць форму Прозвішча, Імя Імя-па-бацьку адным толькі defaultsort'ам неяк мусіць быць нават няёмка — лепей ужо шчыра сказаць: «Так робяць у рувікі». А рабіць перанакіраванні з такой формы на актуальную назву артыкула ніхто не забараняе і цяпер: калі людзі цягнуць гэтую звычку з рувікі, можна пайсці насустрач (рабіць перанакіраванні) — пошук MediaWiki іх падхопіць і будзе ўсё шукаць і падказваць. Аргументаваць падобную натацыю папярэвымі энцыклапедыямі — мы не папяровая энцыклапедыя. Кожны артыкул у нас на асобнай старонцы, і старонкі гэтыя ня ў нейкім абстрактным зборніку — яго проста няма. Тут рэй вядуць спасылкі і пошук, і пошук рэлевантных артыкулаў — задача выключна тэхнічная. А калі яна тэхнічная, то і трэба пытанне так ставіць. — Wizardist г +у 00:07, 10 лістапада 2013 (FET)
Супраць. Намой погляд, назвы кшталту Горад Мінск нікому не замінаюць, наадварот у пошуку можна адразу набраць «горад» і не выбіраць з шэрагу неадназначнасцяў. Пра прозвішчы — ніхто не замінае рабць перасылкі з «Прозвішча, Імя ІмяПаБацьку» для пошуку, дык навошта ўсё перарабляць?--Artsiom91 (размовы) 01:33, 10 лістапада 2013 (FET)
Супраць. Ёсць рэдырэкты. Калі ласка, карыстайцеся для зручнасці пошуку. Падтрымліваю Wizardist. --Rymchonak (размовы) 13:49, 11 лістапада 2013 (FET)
Супраць. --JerzyKundrat (размовы) 13:58, 11 лістапада 2013 (FET)
Супраць Прапанова не прадуманая. На РуВіксе і хацелі б змяніць найменне артыкулаў пра асоб на натуральны парадак, пра прычыны, у т.л. тэхнічныя, напісана вельмі шмат, але практычна гэта зрабіць вельмі ім не проста, бо работа раздзела можна спыніцца на тыдні-месяц. Наконт парсера, то ён працуе і з коскай, а мяняць адзін знак на два знакі няма сэнсу, пагатоў выкарыстанне дужак рэгламентавана Правіламі правапісу і яно даволі вузкае. І інш. Пра прэфіксы-развязанні я б прагаласаваў «за», але не разам з усім. --Максім Л. (размовы) 14:12, 11 лістапада 2013 (FET)
Заўвагі
[правіць зыходнік]Магу прапанаваць карыстацца Гугл-пошукам, калі наш такі дрэнны.
«Імя Імя-па-бацьку Прозвішча» + абавязковая перасылка ў форме «Прозвішча Імя Імя-па-бацьку»
У Вікіпедыі няма амаль нічога абавязковага, пра што вы? Хто гэтым будзе займацца?
«Прозвішча, Імя Імя-па-бацьку» (ці без коскі: «Прозвішча Імя Імя-па-бацьку»)
Ерась з рувікі, а ў другім выпадку — з украінскай, давайце абыйдземся ў Беларускай Вікіпедыі без чарговага трыадзінства рускага народа.
Выдаліць перасылкі выгляду «І. ПБ. Прозвішча», «І. Прозвішча», «Імя Прозвішча». Бо ніякага толку ад іх пры пошуку няма, да таго ж, яны могуць спарадзіць блытаніну
Я ў шоку, Вікіпедыя не пошукавая сістэма і перасылкі існуюць не для хуткага пошуку, а для звязнасці! Далей нават чытаць не буду. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:12, 9 лістапада 2013 (FET)
- Вас ніхто не змушае чытаць далей. Але заўвагі Дзяніса лічу слушнымі. --Artificial123 (размовы) 22:15, 9 лістапада 2013 (FET)
- Тут я крышку здзівіўся! Унутраны пошук толькі для рэдактараў? А ці шмат людзей з'яўляюцца «чэмпіёнамі свету» па пошуку? І ці трэба быць тут арыгінальнымі (не быць падобнымі на славян) з найменнямі і «вынаходзіць веласіпед»? А па перасылках згодзен. Дапамога ў пошуку — «пабочны» вынік іх існавання!--VladimirZhV (размовы) 22:56, 9 лістапада 2013 (FET)
- Ніколі з такой праблемай не сутыкаўся: шукаю Ігнат Дамейка, а не Дамейка Ігнат, а калі ведаю толькі прозвішча, дык колькі б пошук мне не падказваў варыянты імя я ўсё роўна яго не ведаю, таму карысці 0. У палякаў, чэхаў і іншых славян з назвамі ўсё Ок, я не супраць, каб кожны артыкул меў перасылку з Прозвішча Імя Імя па бацьку, калі гэта дапаможа камусьці знайсці яго, але браць гэту схему за узор — глупства (адразу ўзнікнуць праблемы пры напісанні артыкулаў і іх наступнай вікіфікацыі) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:22, 9 лістапада 2013 (FET)
- Згодны са сп. Уладзіславам, проста больш старонак неадназначнасцяў: Багдановіч, Смірноў і г.д. з рэдкіх прозвішчаў проста рабіць рэдырэкты: напр. рэдырэкт з Палупанаў і з Андрэй Палупанаў на Андрэй Васілевіч Палупанаў. --Rymchonak (размовы) 23:40, 9 лістапада 2013 (FET)
- Пане Рымчонак, вот Вам задачка. Знайдзіце праз старонку неадназначнасцей артыкул пра матэматыка Гамільтана (імя я не помню :)). Прычым пашукайце выключна сродкамі нашай Вікіпедыі. А потым раскажыце пра вынік і Вашы ўражанні. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:53, 9 лістапада 2013 (FET)
- Сп. Дзяніс, вельмі лёгка знайшоў. Проста яго не ўключылі ў неадназначнасць. --Rymchonak (размовы) 23:59, 9 лістапада 2013 (FET)
- А як Вы яго знайшлі? Бо ў маім выпадку пошук адпраўляў мяне на старонку неадназначнасцей, дзе яго не было, і ўсё скончылася тым, што я вылаяўся і знайшоў яго праз РуВікі. А цяпер уявіце, як гэта простаму чытачу. Гэта Вы, як вопытны рэдактар, кажаце «Проста яго не ўключылі ў неадназначнасць». Я ж хачу паглядзець на праблему вачамі звычайнага чытача, якому да лямпачкі нашы тэхнічныя дэталі, ён проста хоча хутка знайсці патрэбную інфу. Мая мэта — павысіць зручнасць іменна для простага чытача. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:14, 10 лістапада 2013 (FET)
- Павысіць зручнасць іменна для простага чытача — я таксама за гэта і стараюся зрабіць. Тэхнічныя задачы другасныя. Большасць з іх я не ведаю і не вельмі яны ўсім патрэбны.--VladimirZhV (размовы) 11:56, 10 лістапада 2013 (FET)
- А як Вы яго знайшлі? Бо ў маім выпадку пошук адпраўляў мяне на старонку неадназначнасцей, дзе яго не было, і ўсё скончылася тым, што я вылаяўся і знайшоў яго праз РуВікі. А цяпер уявіце, як гэта простаму чытачу. Гэта Вы, як вопытны рэдактар, кажаце «Проста яго не ўключылі ў неадназначнасць». Я ж хачу паглядзець на праблему вачамі звычайнага чытача, якому да лямпачкі нашы тэхнічныя дэталі, ён проста хоча хутка знайсці патрэбную інфу. Мая мэта — павысіць зручнасць іменна для простага чытача. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:14, 10 лістапада 2013 (FET)
- Сп. Дзяніс, вельмі лёгка знайшоў. Проста яго не ўключылі ў неадназначнасць. --Rymchonak (размовы) 23:59, 9 лістапада 2013 (FET)
- Пане Рымчонак, вот Вам задачка. Знайдзіце праз старонку неадназначнасцей артыкул пра матэматыка Гамільтана (імя я не помню :)). Прычым пашукайце выключна сродкамі нашай Вікіпедыі. А потым раскажыце пра вынік і Вашы ўражанні. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:53, 9 лістапада 2013 (FET)
- Згодны са сп. Уладзіславам, проста больш старонак неадназначнасцяў: Багдановіч, Смірноў і г.д. з рэдкіх прозвішчаў проста рабіць рэдырэкты: напр. рэдырэкт з Палупанаў і з Андрэй Палупанаў на Андрэй Васілевіч Палупанаў. --Rymchonak (размовы) 23:40, 9 лістапада 2013 (FET)
- Ніколі з такой праблемай не сутыкаўся: шукаю Ігнат Дамейка, а не Дамейка Ігнат, а калі ведаю толькі прозвішча, дык колькі б пошук мне не падказваў варыянты імя я ўсё роўна яго не ведаю, таму карысці 0. У палякаў, чэхаў і іншых славян з назвамі ўсё Ок, я не супраць, каб кожны артыкул меў перасылку з Прозвішча Імя Імя па бацьку, калі гэта дапаможа камусьці знайсці яго, але браць гэту схему за узор — глупства (адразу ўзнікнуць праблемы пры напісанні артыкулаў і іх наступнай вікіфікацыі) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:22, 9 лістапада 2013 (FET)
Ой, як выдатна, што Вы, пане Уладзіслаў, звязнасць закранулі.
Возьмем тры імені «Ігнат», «Іван», «Ігар» і саставім з іх «імя» + «імя па бацьку». Атрымаем дзевяць розных спалучэнняў, пры гэтым ініцыялы будуць аднолькавыя. У выніку, хто такі І. І. Іваноў?! Ігар Ігнатавіч ці Ігнат Іванавіч, ці яшчэ хто?
Звязнасць, канечне, будзе, але які з яе толк?! Перасылка ж няясна на каго.
Да таго ж, чытайце ўважліва і да канца, я ж беларускай мовай напісаў, што перасылкі выгляду «І. І. Іваноў» будуць пакінуты да той пары, пакуль на іх спасылаюцца артыкулы.
І скажыце, Вы дадому сабе электрапрыборы таксама з нестандартнымі раз'ёмамі купляеце? Каб хаця ні такія як у суседа (мабыць, каб ён не спёр :))) Ці можа перарабляеце іх, каб не падыходзілі да звычайных (суседскіх :)) разетак? Так?
Карацей, не ведаю, Вы ці здзекуецеся, ці гумар у Вас спецыфічны. Спадзяюся, што проста не разумею Вашага гумару :)) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:54, 9 лістапада 2013 (FET)
- Калі будуць сур'ёзныя працы па нарыхтоўцы рэкамендацыяў па афармленні артыкулаў, варта прасоўваць туды мяккую забарону на большасць скарачэнняў :) Скарачэнні — чыста кніжная феня! — Wizardist г +у 00:20, 10 лістапада 2013 (FET)
- Вы на вялікі жаль зусім не разумееце механізм. І. І. Іваноў будзе перанакіраваны на старонку неадназначнасцей Іваноў, А. Р. Лукашэнка, нават калі ёсць які-небудзь Аляксей Раманавіч Лукашэнка, будзе перанакіроўваць на артыкул пра прэзідэнта Беларусі. Звязнасць, канечне, будзе, але які з яе толк?! Перасылка ж няясна на каго. перасылка на старонку неадназначнасцей, дзе прыведзены спіс аднафамільцаў з кароткімі звесткамі пра кожную з асоб для зручнасці пошуку. Звязнасць жа — гэта магчамаць (і адначасова адзін з найбольш важных крытэрыяў якасці Вікіпедыі) праз пераходы па гіперспасылках дасягнуць мэтавага артыкула, у гэтым і сэнс вікі. «І. І. Іваноў» будуць пакінуты да той пары, пакуль на іх спасылаюцца артыкулы. Ба, дык вы вынайшлі панацэю ад усіх хібаў Вікіпедыі! Вось выправілі вы ўсіх А. Р. Лукашэнка і проста Лукашэнка на Лукашэнка Аляксандр Рыгорывіч, павыдалялі перанакіраванні з гэтых «недарэчных» скарачэнняў…прыйшоў удзельнік, напісаў артыкул і зрабіў у тэксце [[А. Р. Лукашэнка]], што мы маем? Маем чырвоную спасылку, з чым і віншую. І скажыце, Вы дадому сабе электрапрыборы таксама з нестандартнымі раз'ёмамі купляеце? Каб хаця ні такія як у суседа (мабыць, каб ён не спёр :))) Ці можа перарабляеце іх, каб не падыходзілі да звычайных (суседскіх :)) разетак? Так? Я так разую, што гэта нейкая фігура мовы, якая павінна была завэлюмаваць «Калі я перакладаю артыкулы з рускай вікі мне так ляніва выпраўляць імёны паводле цяперашніх правілаў, што лепш я змяню самі правілы» ?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:22, 10 лістапада 2013 (FET)
- А калі прыйшоў удзельнік і напісаў у тэксце, напрыклад, [[князя]] [[Ігара]]? То што тады, перасылкі для ўсіх склонаў рабіць?!
- Правілы існуюць для ўпарадкавання дзейнасці, а не для замаруджвання і стварэння штучных перашкод.
- Што да механізму (які я, на Вашу думку, зусім не разумею).. А як можна зразумець гэта?
Артыкулы пра людзей называюцца Імя Імяпабацьку (ці Другое імя) Прозвішча . Прыклад:Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі, Франклін Дэлана Рузвельт. Робяцца перанакіраванні з артыкулаў Імя Прозвішча, І. Прозвішча,І. Іпб. Прозвішча |
- І дзе той выразны крытэрый, які размяжоўвае выпадкі «І. І. Іваноў» і «А. Р. Лукашэнка»? Таму лепш, хай будзе чырвоная спасылка, якую хаця б добра відаць і адпаведна відаць, на што трэба звярнуць увагу. А так, ну сіненькае, і добра. Бо пры вычытцы бывае цяжкавата заўважыць няслушнасць перасылкі. Мала таго, што прыходзіцца глыбока ўнікаць у сэнс напісанага, дык яшчэ прыходзіцца разбірацца, каго як звалі.
- Тут жа яшчэ адзін падводны камень — розніца ў ініцыялах на рускай і беларускай мове: руск.: Никита Григорьевич Николаев (Н. Г. Николаев) = бел.: Мікіта Рыгоравіч Нікалаеў (М. Р. Нікалаеў). Прычым у замежнай літаратуры імёны вялізнай колькасці беларусаў, рускіх і ўкраінцаў часта перадаюцца іменна з рускага варыянта. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:14, 10 лістапада 2013 (FET)
- Не бачу ў перасылках кшталту І. І. Іваноў нічога дрэннага. Але, як заўважаў сам спадар Чаховіч, скарачэнні ўжываюцца ў папяровых энцыклапедыях каб эканоміць месца. А ў Вікіпедыі месца хапае, таму прапаную пазбягаць скарачэнняў кшталту І. І. Іваноў у тэксце артыкулаў, замяняючы іх на Іван Іваноў (зразумела, калі вядома імя). А то здараюцца ўсялякія казусы. У артыкуле Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка была чырвоная спасылка на кампазітара А. Хачатурана. Чырвоная і добра, але вось я стварыў артыкул пра футбаліста Андрэй Уладзіміравіч Хачатуран і хтосьці зрабіў перасылку з кампазітара на футбаліста. Вось такіх сітуацый трэба пазбягаць.--Artsiom91 (размовы) 12:49, 10 лістапада 2013 (FET)
Цалкам згодны з пазіцыяй удзельніка «Wizardist»: 1) ніякіх праблем з пошукам артыкула ў рамках унутранага пошуку MediaWiki я ніколі не бачыў. Усё добра вышукваецца. Учора шукаў артыкулы, дзе сустракаецца слова «Kurier Wileński», каб зрабіць вікіфікацыю на артыкул «Kurier Wileński (1840)», то знайшоўся нават артыкул са словам «Kurier Wileñski». У той жа час людзі звычайна шукаюць інфармацыю не ў Вікіпедыі, а ў «інтэрнэце» і карыстаюцца пашуковікамі Google, Яндекс і т. п. І звычайна ў ліку першых пашуковікі выдаюць спасылку на тое, што ёсць адпаведны артыкул у Вікіпедыі. І трэба менавіта арыентавацца, каб пашуковікі знаходзілі беларускамоўныя артыкулы пры запросе на беларускай мове. Залатыя словы: «Ідэальнае супадзенне запыта і назвы артыкула нам у плюс» (+1). Таму назвы артыкула павінны быць «Іосіф Сталін», а не «Сталін, Іосіф»; «Янка Купала», а не «Купала, Янка». Трэба захоўваць прамы парадак слоў у імёнах людзей, бо лёгка заблытацца ў сітуацыі з імёнамі іншаземцаў тыпу «Мао Дзедун», «Пан Гі Мун», «Хасан Махмуд аль-Біруні бен-Алія». У адваротным выпадку бел-Вікіпедыя будзе ў вялікай ступені самаізалявана сваімі бар'ерамі ад WWW, што ўжо будзе інтранэтам. 2) У электроннай энцыклапедыі, канешне, трэба пазбягаць скарачэнні тыпу «А. Ф. Сідарэвіч», «І. Вярцінскі» і г.д. (Дарэчы, многае такое — здзёрта (з парушэннем аўтарскага права) з папяровых энцыклапедый і даведнікаў, дзе эканомяць месца). Трэба пісаць поўнасцю — месца хапае. Залатыя словы: «Скарачэнні — чыста кніжная феня!» (+1). 3) Што датычыцца геаграфічных назваў і назваў фірм, кафе і інш., то таксама згодны з удзельнікам «Wizardist» — трэба карыстацца коскамі ці дужкамі. (Што лепей з тэхнічнага боку пошуку — не ведаю). Назвы тыпу «Горад Мінск», «Аграгарадок Прылукі» — недарэчныя і не агульнапрынятыя. Людзі шукаюць у інтэрнэце. І калі мне трэба знайсці інфармацыю пра род Ваньковічаў, то ў Гугле набіраю «Ваньковічы» ці «род+Ваньковічы», але не «Род Ваньковічаў». Думаю, што больш годным будзе назва артыкула «Ваньковічы», «Ваньковічы, род», «Ваньковічы (род)», а пра вёску — «Ваньковічы, вёска» ці «Ваньковічы (вёска)», «Ваньковічы (рэстаран)», «Ждановічы (род)», «Ждановічы (рынак)», «Ждановічы (аграгарадок)» і г.д. Да таго ж у назве «Горад Магілёў» дадатак «Горад» успрымаецца як частка імя, але гэта не імя, тым больш не афіцыйнае імя. У такой сітуацыі назва артыкула «горад Магілёў» лепей гледзіцца, чым «Горад Магілёў», бо калі пішацца з малой літары, то ўжо не ўспрымаецца як частка імені. 4) Акрамя таго ёсць іншыя разнабоі і непаслядоўнасці ў афармленні назваў артыкулаў — тыпу, «Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі» / «Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, Расія» / «Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, Расійская імперыя» / «Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, Турцыя»/ «Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Турцыі» / «Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, Асманская імперыя» / «Рыжскі мірны дагавор 1921» / «Майская рэвалюцыя (1921)» і г.д. Не кажучы пра «Паўстанне 1863—1864 гадоў», «Паўстанне 1863—1864 гадоў», «Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864» і г.д. Але гэта не самая вялікая шкода ў параўнанні з пунктамі 1)-2)-3). --Pracar (размовы) 15:01, 10 лістапада 2013 (FET)
Закрыццё галасавання
[правіць зыходнік]Наколькі я разумею, пры адсутнасці важкіх падстаў (новых акалічнасцей і аргументаў) для перагляду папярэдняга рашэння, падобнае галасаванне можа разглядацца як парушэнне правіла ВП:Не даводзьце да абсурду?! (можа хто перакладзе на беларускую мову?) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:36, 10 лістапада 2013 (FET)
- Спадар Чаховіч, ВП:не гуляйце з правіламі (руск.) (бел.. Закрываць абмеркаванне яшчэ вельмі рана. Яно толькі пачынаецца. Вось ад Вас нейкіх сапраўды рацыянальных довадаў і аргументаў я так і не ўбачыў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:12, 10 лістапада 2013 (FET)
- Неяк нечакана пачалося абмеркаванне і нечакана скончылася. Звычайна і да 2 тыдняў абмяркоўваюць і галасуюць за кандыдатаў на адміністратарскую пасаду. Ніхто ж не прапануе з сённяшняга дня рабіць пераўтварэнні. Да таго ж праблемы не суб'ектыўныя, а аб'ектыўныя. І пра персон тут ніхто не ўпамінае. А дзіцячыя памылкі росту бел-Вікіпедыі — нармальная з'ява. Да таго ж тэхнічна ўсё можна выправіць. Не паперу ж мараць, а кадзіроўку. З павагай да ўсіх дыспутантаў.--Pracar (размовы) 15:01, 10 лістапада 2013 (FET)
- Пане Pracar, абмеркаванне працягваецца. Проста трэба, каб выказалася як мага больш удзельнікаў. Бо погляд аднаго чалавека (у дадзеным выпадку мой) заўсёды ў пэўнай ступені аднабокі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:12, 10 лістапада 2013 (FET)
- Неяк нечакана пачалося абмеркаванне і нечакана скончылася. Звычайна і да 2 тыдняў абмяркоўваюць і галасуюць за кандыдатаў на адміністратарскую пасаду. Ніхто ж не прапануе з сённяшняга дня рабіць пераўтварэнні. Да таго ж праблемы не суб'ектыўныя, а аб'ектыўныя. І пра персон тут ніхто не ўпамінае. А дзіцячыя памылкі росту бел-Вікіпедыі — нармальная з'ява. Да таго ж тэхнічна ўсё можна выправіць. Не паперу ж мараць, а кадзіроўку. З павагай да ўсіх дыспутантаў.--Pracar (размовы) 15:01, 10 лістапада 2013 (FET)
- ВП:не гуляйце з правіламі (руск.) (бел., гл. пункты 7 і 8 — гэта пра тых, хто штогод імкнецца змяніць Горад Мінск на Мінск, а Мінск, камп'ютар на Мінск (камп'ютар). Гэта не абмеркаванне, а галасаванне, якое супярэчыць правілам, таму чым хутчэй яно будзе закрыта, тым лепш, акрамя таго, сп. Нядбайла звяртаў вашу ўвагу на тое, што ў галасавання павінен быць цэнз, каб адсеяць тых, чый уклад у разы меншы за ўласныя амбіцыі. З прычыны гэтага ўсе галасы маюць быць ануляваны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:27, 10 лістапада 2013 (FET)
- Ну так устанавіце цэнз, у чым праблема? --Artificial123 (размовы) 15:44, 10 лістапада 2013 (FET)
- Які сэнс? Галасы тых, хто прагаласаваў, анулююца, а само галасаванне павінна быць закрыта.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:55, 10 лістапада 2013 (FET)
- Ну так устанавіце цэнз, у чым праблема? --Artificial123 (размовы) 15:44, 10 лістапада 2013 (FET)
Шаноўныя калегі, я не галасаваў, а толькі выказаў сваю думку. Лічу, што нешта рабіць пад уплывам эмоцый і адсутнасці вопыта і кругагляда не трэба. Бо можна толькі нашкодзіць таму, што створана за гэтыя гады. Няма столькі сіл тут, каб кідацца ў розныя бакі праз кожны дзень. // Я ўласна не лічу сябе вялікім спецыялістам у тэме, але спадабалася пазіцыя ўдзельніка «Wizardist». // Прашу не браць блізка да сэрца, калі ёсць іншыя меркаванні. З павагай. --Pracar (размовы) 15:41, 10 лістапада 2013 (FET)
Я б таксама паставіў пад сумнеў папярэднія галасаванні, бо галасаваннямі такія рэчы не вырашаюцца. Увогуле, ніводныя пытанні ў Вікіпедыі бяздумным галасаваннем не вырашаюцца. Бо атрымліваецца, нехта падрыхтаваў нейкі праект адзінаасобна, і яго ўхваленне залежыць толькі ад колькасці галасоў. Калі ўжо ўсе пачаліся гуляцца з гучнымі і пафаснымі фразамі, то хай будзе так: Вікіпедыя — не эксперымент у галіне дэмакратыі, а вынік кансэнсусу. Адзін удзельнік узняў пытанне (зацемце, не праз тыдзень, а праз два гады пасля папярэдняга абмеркаваннягаласавання), іншыя адгукнуліся з прадуктыўнымі і не вельмі каментарамі — значыцца, пытанне актуальнае і не можа чакаць больш. — Wizardist г +у 16:12, 10 лістапада 2013 (FET)
- Абсалютна За закрыццё гэтага галасавання. Па-першае, відавочна, што галасаванне праводзіцца не вельмі карэктна. 1. Яго трэба назваць «Найменне артыкулаў пра асоб з прозвішчамі славянскага тыпу» (бо не разглядаюцца варыянты множных імёнаў, імёнаў без імя па бацьку, псеўданімаў (якія, напрыклад, у той жа рувікі называюцца прамым парадкам — гл. Якуб Колас)), а то вось некаторыя галасуючыя ўсё пра горад, а ў лідзе галасавання толькі пра асоб. 2. Пра галасаванне, якое закранае такі пласт артыкулаў, існых і будучых, трэба аб'явіць асобным раздзелам на форуме і нават уверсе кожнай старонкі, а не ў сярэдзіне вялікага абмеркавання, дзе яго мала хто мог заўважыць. 3. Згодна з Wizardist'ам, што трэба спачатку правесці шырокае абмеркаванне, а толькі потым, калі спатрэбіцца, падрыхтаваць вялікае галасаванне, дзе разгледзець выпадкі з «дэ, фон, дзю і іншымі арыстакратычнымі дадаткамі», з «больш за 3-мя імёнамі», «наяўнасцю/адсутнасцю імя па бацьку», «псеўданімамі», «асобамі, у якіх імя і прозвішча сапраўдныя, але не афіцыйнай формай — напрыклад як у Пятруся Броўкі ці Міхася Стрыгалёва — гэта наогул для бевікі вельмі-вельмі актуальна». У кожным выпадку трэба разглядаць і галасаваць асобна.---Хамелка/ разм. 21:40, 10 лістапада 2013 (FET)
- Таксама за спыненне/не_падвядзенне_вынікаў гэтага галасавання, але таксама за падрыхтоўку новага з улікам тутэйшых выказванняў, без аглядкі дзе як, а як нам лепей. --Максім Л. (размовы) 14:55, 11 лістапада 2013 (FET)
- Добра, згодзен, давайце закрыем гэта галасаванне. Бо праўда, бесталкова я яго пачаў. Трэба прадумаць прапановы, бо патрэба ў пэўных удасканаленнях усё ж ёсць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:49, 11 лістапада 2013 (FET)
Вынік
[правіць зыходнік]Закрыта (са згоды аўтара), бо не адпавядае пэўным стандартым правядзення падобных абмеркаванняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:29, 11 лістапада 2013 (FET)