Вільгельм Сушон
Вільгельм Антон Тэадор Сушон | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Wilhelm Anton Theodor Souchon | |||||
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1864[1] | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 13 студзеня 1946[1] (81 год) | ||||
Месца смерці | |||||
Грамадзянства | |||||
Род войскаў | Германскі імперскі флот | ||||
Гады службы | 1881—1919 | ||||
Званне | |||||
Камандаваў | Германская Міжземнаморская эскадра | ||||
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна | ||||
Узнагароды і званні |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільге́льм Анто́н Тэадо́р Сушо́н (ням.: Wilhelm Anton Theodor Souchon; 2 чэрвеня 1864 Лейпцыг— 13 студзеня 1946, Брэмен) — адмірал Імператарскіх ВМС (ням.: Kaiserliche Marine) Германскай імперыі перыяду Першай сусветнай вайны. Кіраваў баявымі дзеяннямі германа-турэцкага флоту супраць Расіі на Чорным моры, аказаў істотны ўплыў на ўступленне Асманскай імперыі ў вайну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Марскую акадэмію ў Кіле.
Паступіў на флот у 1881 годзе.
У 1896—1900 гадах служыў у Галоўным камандаванні ВМФ, у 1902—1904 гадах — у Адмірал-штабе. Падчас руска-японскай вайны — начальнік штаба крэйсерскай эскадры ва Усходняй Азіі. У 1906—1907 гадах — у Імперскім марскім упраўленні, затым камандаваў браняносцам «Вэтын». У 1909—1912 гадах начальнік штаба ВМС на Балтыцы.
З 10 красавіка 1911 года — контр-адмірал.
23 кастрычніка 1913 года ўзначаліў Міжземнаморскую эскадру, якая складалася з лінейнага крэйсера «Гёбен» і лёгкага крэйсера «Брэслаў».
У жніўні 1914 года адвёў эскадру ў Чорнае мора, што прывяло да ўступлення Турцыі ў вайну на баку Германіі. Эскадра намінальна была ўключана ў склад турэцкага флоту; камандуючым флотам быў прызначаны Сушон.
З 27 студзеня 1915 года — віцэ-адмірал.
Камандаваў турэцкім флотам у баі ля мыса Сарыч і іншых аперацыях на Чорным моры.
З 1917 года — адмірал турэцкага флоту.
У 1917 годзе вярнуўся ў Германію і ўзначаліў 4-ю эскадру лінейных караблёў Флота Адкрытага мора, з якой удзельнічаў у баявых дзеяннях на Балтыцы, у тым ліку пры Маанзундскай аперацыі. 12 красавіка яго караблі ўвайшлі ў Гельсінгфорс. З 30 кастрычніка 1918 года прызначаны начальнікам марской базы Балтыйскага мора.
З 17 сакавіка 1919 года ў адстаўцы.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Пляменнік Вільгельма Сушона, Герман Сушон, быў забойцам Розы Люксембург.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #117484512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117484512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117484512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Лейпцыгу
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Брэмене
- Віцэ-адміралы Германскай імперыі
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла 2-й ступені
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Асобы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Адміралы Асманскай імперыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Асманская імперыя)