Перайсці да зместу

Віталь Аляксеевіч Цыганкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Аляксеевіч Цыганкоў
Віталь Цыганкоў у 2024 г.
Віталь Цыганкоў у 2024 г.
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1969(1969-10-22) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Бацька Аляксей Гаўрылавіч Цыганкоў
Маці Галіна Цімафееўна Цыганкова
Жонка Вольга Валер’еўна Цыганкова
Дзеці Багуслаў
Альма-матар

Віта́ль Аляксе́евіч Цыганко́ў (нар. 22 кастрычніка 1969, Шчучын[1]) — беларускі журналіст, сузаснавальнік беларускага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН».

Віталь Аляксеевіч Цыганкоў нарадзіўся ў сям’і савецкага і беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксея Гаўрылавіча Цыганкова і выкладчыцы гандлёвага тэхнікума Галіны Цімафееўны Цыганковай. Фактычным месцам нараджэння з’яўляўся горад Шчучын, куды маці прыехала да сваіх бацькоў, аднак па яе ініцыятыве афіцыйная рэгістрацыя нараджэння адбылася ў Мінску.

Віталь Цыганкоў скончыў сярэднюю школу горада Мінска № 51. У 1986 г. паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, вучоба на якім была часова перапынена прызывам на тэрміновую ваенную службу (праходзіў яе ў горадзе Тарту ў ЭССР).

Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў у газеце «Знамя Юности» (бел.: Сцяг Юнацтва). У канцы 1991 г. сумесна з Алесем Ліпаем заснаваў «БелаПАН» (першае недзяржаўнае агенцтва навін у Беларусі), дзе працаваў намеснікам дырэктара на працягу года. Пасля гэтага Віталь Цыганкоў выконваў журналісцкую працу ў палітычным аддзеле газеты «Звязда». З 1994 г. пачаў паралельна супрацоўнічаць з беларускай службай Радыё «Свабода». У тым жа годзе стаў першым у Беларусі карэспандэнтам «Associated Press». У 1995 г. перайшоў са «Звязды» ў газету «Свабода», дзе працаваў да 1997 г. З 1992 г. па 1996 г. быў карэспандэнтам расійскай «Независимой газеты» (бел.: Незалежная газета). Пэўны час супрацоўнічаў з японскім інфармацыйным агенцтвам «Jiji Press». З 1997 г. па 1999 г. і з 2003 г. па 2007 г. жыў у Празе, працуючы ў сядзібе радыёстанцыі «Свабода».

У 2007 годзе вяртаецца ў Мінск, дзе працягвае працу карэспандэнтам Рускай службы Радыё Свабода.

З мая 2020 года вядоўца праграмы «Размова» на Белсаце, з верасня 2022 вядоўцам і аўтар праграмы «Двубой».

У жніўні падчас акцый пратэстаў быў выцягнуты з аўтамабілю, збіты і затрыманы. Суткі правёў у Акрэсціна.[2]

З ліпеня 2021 года пражывае ў Варшаве.

Жонка, Вольга Валер’еўна Цыганкова (дачка Валерыя Астапава — першага ў гісторыі незалежнай Беларусі міністра па надзвычайных сітуацыях), працуе ўрачом. Пара мае сына Багуслава.

Віталь Цыганкоў мае I разрад па шахматах.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У 2003 стаў першым беларусам, які перамог у тэлевізійнай гульні «Слабое звено».[4]
  • У лістападзе 2019 году Цыганкоў атрымаў прапанову ад лідэраў партыяў «Правацэнтрасцкай кааліцыі» (АГП, БХД, Рух «За Свабоду») вылучыцца ад кандыдатам у прэзідэнты. Цыганкоў адмовіўся, спаслаўшыся, што не бачыць у гэтым палітычнага сэнсу і перспектывы. [5]

Зноскі