Віталь Анатольевіч Рымашэўскі
Віталь Анатольевіч Рымашэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя |
|
Веравызнанне | Праваслаўе |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | Сустаршыня партыі БХД |
rymasheuski.info | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віта́ль Анатольевіч Рымашэ́ўскі (нар. 1975, Бабруйск) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі». Палітвязень[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Інжынэр-будаўнік, у 1997 г. скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2]. Працаваў па спэцыяльнасці, пачынаючы ад шараговага супрацоўніка і сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым пачаў займацца прыватным бізнэсам. У палітыцы з 1996 года[1].
Грамадская і палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года—член Каардынацыйнай Рады «Беларускага аб'яднання маладых палітыкаў». У 2002—2004 гадах—член Прэзідыума Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый «Рада». Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце «Саюз грамадскага кіравання», вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.[3]
Дзейнасць у БХД
[правіць | правіць зыходнік]З 2005 года займаецца аднаўленнем партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя». Сустаршыня аргкамітэту — з 2005, сустаршыня партыі — з сакавіка 2009.
Адзін з кіраўнікоў кампаніі «У абарону свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі», у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціян.
У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, з'ўяўляецца кіраўніком Мінскай арганізацыі БХД.
У маі 2009 года быў абраны кандыдатам ад БХД на прэзідэнцкіх выбарах 2010-11 гг.
19 снежня 2010 г. падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў на плошчы Незалежнасці збіты спецназам і затрыманы. Змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. (арт. 293 КК РБ)[4].
Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 г. пад падпіску аб нявыездзе, пасля таго як ён напісаў тлумачальную запіску на імя А.Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачанне перафармуляванае на арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх. 20 мая суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Жана Жукоўская прысудзіла Рымашэўскаму 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна[5].
10 сакавіка 2017 года падчас сацыяльных пратэстаў быў затрыманы ў Маладэчна[6] і асуджаны на 15 сутак[7].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Жонка Настасся. У 2009 годзе нарадзілася дачка Ева.
Зноскі
- ↑ а б Віталь Рымашэўскі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 2 мая 2017.
- ↑ [Верым! Можам! Пераможам!: падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні /укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 стар. С.102. ]
- ↑ Віталь Рымашэўскі — Біяграфія Архівавана 5 лютага 2010.
- ↑ РЫМАШЭЎСКІ Віталь Анатольевіч Архівавана 5 лютага 2010.
- ↑ Віталь Рымашэўскі пра выбары ў 2010 і 2015
- ↑ Хапун у Маладзечне: затрыманыя Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі РЭЗКІЯ КАДРЫ http://nashaniva.by/?c=ar&i=186844
- ↑ Рымашэўскі, Губарэвіч і Лябедзька арыштаваныя на 15 сутак(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Верым! Можам! Пераможам!: падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні /укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 стар. С.102-103.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт БХД Архівавана 23 лістапада 2007.
- Карані беларускай палітыкі. Віталь Рымашэўскі
- Рымашевский получил штраф за акцию, на которую пришел «пообщаться с активистами». Архівавана 20 снежня 2016.
- Площадь-2010. Онлайн-репортаж.
- Рымашевский вышел на свободу, написав объяснительную/
- Бывший кандидат в президенты Белоруссии Виталий Рымашевский отпущен из СИЗО КГБ.
- Экс-кандидат в президенты Белоруссии Рымашевский отменил свою пресс-конференцию.
- Виталий Рымашевский намерен лично встретиться с Александром Лукашенко.(недаступная спасылка)