Перайсці да зместу

Віторыа Альф’еры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віторыа Альф'еры
Vittorio Alfieri
партрэт працы Фабра, 1793
партрэт працы Фабра, 1793
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 студзеня 1749(1749-01-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1803(1803-10-08)[1][2][…] (54 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
  • Сардзінскае каралеўства[d]
Бацька Antonio Amedeo Alfieri[d]
Маці Monica Maillard de Tournan[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, пісьменнік, акцёр, перакладчык, тэатральны акцёр, філосаф, мастацтвазнавец, арыстакрат
Кірунак класіцызм
Мова твораў італьянская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
fondazionealfieri.it (італ.)
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Граф Віторыа Альф’еры[6], Віторыо Альф’еры[7] (італ.: Vittorio Alfieri; 16 студзеня 1749, Асці княства П’емонт, Італія — 8 кастрычніка 1803) — італьянскі паэт і драматург-класіцыст, «бацька італьянскай трагедыі».

Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Рана страчвае бацьку, вучыцца ў Турынскай ваеннай акадэміі. Пасля яе заканчэння падарожнічае па Еўропе, па вяртанні ў Турын займаецца самаадукацыяй, шмат чытае, вывучае лацінскую і грэчаскую мовы, захапляецца тэатрам. У 1775 піша сваю першую трагедыю «Клеапатра», пасля трагедыю «Філіп» (надр. 1783) на сюжэт з іспанскай гісторыі, апрацаваны пазней Ф. Шылерам у «Доне Карласе». У гэты ж перыяд ствараюцца трагедыі «Палінік», «Арэст», «Антыгона».

У 1777 годзе В. Альф’еры пераязджае ў Таскану, каб вывучыць тасканскі дыялект, жыве ў Сіене і Фларэнцыі, дзе знаёміцца з графіняй Луізай д’Олбані, жонкай прэтэндэнта на англійскі трон Карла-Эдуарда Сцюарта, пад уплывам якой працягвае свае літаратурныя заняткі. Вывучае літаратуру эпохі Адраджэння, перш за ўсё творы Дантэ і Нікало Макіявелі, якія паўплывалі на фармаванне яго поглядаў. У тым жа годзе піша трактат «Аб тыраніі» (надр. 1789), дзе адлюстроўвае ідэал грамадзяніна і тыранаборцы, а таксама трагедыю «Віргінія».

У тасканскі перыяд творчасці В. Альф’еры стварае 14 трагедый, сярод якіх «Змова Пацы» і «Тымаліён», «Марыя Сцюарт», «Дон Гарсія», «Саўл», прасякнутыя тыранаборчым пафасам. У 1778—1786 гадах працуе над трактатам «Пра ўладара і літаратуру» (надр. 1789), у якім выкладае свае погляды на ролю літаратуры і мастацтва.

У 1784 годзе пераязджае ў Францыю; жыве спачатку ў Кальмары (Эльзас), пасля ў Парыжы, дзе стварае 5 трагедый. У 1788 пасля смерці Карла-Эдуарда Сцюарта бярэ шлюб з Луізай д’Олбані. Захоплена вітае Французскую рэвалюцыю, аднак тэрор мяняе яго стаўленне. У 1792 годзе вяртаецца ў Фларэнцыю, а яго маёмасць у Францыі канфіскуецца. У апошнія гады вядзе замкнёнае жыццё, аддаецца навуковым заняткам, перакладае старажытнагрэчаскія і лацінскія тэксты. У 1799 годзе стварае зборнік вершаў і прозы «Мізагал» («Франканенавіснік»), дзе асуджае рэвалюцыю ў Францыі, у 1800—1803 гадах піша 6 вершаваных камедый.

Пахаваны ў царкве Санта-Крочэ ў Фларэнцыі паміж Мікеланджэла і Нікало Макіявелі. Зрабіў вялікі ўплыў на наступныя пакаленні літаратараў, сярод якіх Уга Фоскала і Джакома Леапардзі, што лічылі яго папярэднікам італьянскага Рысарджымента — руху за аб’яднанне краіны. Крытыкі адзначаюць, што яго творчасць адлюстравала крызіс Асветніцтва ў Італіі перыяду Французскай рэвалюцыі і пошукі новых ідэалагічных і мастацкіх арыентыраў напярэдадні эпохі рамантызму.

Асобныя часткі з трактата «Пра ўладара і літаратуру» на беларускую мову пераклала Аксана Данільчык.

Зноскі

  1. а б Fubini M. ALFIERI, Vittorio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. — Vol. 2. Праверана 20 снежня 2020.
  2. а б в г д Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 60. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. а б Альфьери Витторио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Альфиери // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 45–47.
  5. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  6. правілы 2008
  7. Напісанне імя і прозвішча Віторыо Альф’еры ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.287.