Гаварушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаварушка

Гаварушка духмяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clitocybe (Fr.) Staude, 1857


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  50966
EOL  16677
MB  17328

Гавару́шка, Лейкавіца[1] (Clitocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовыя целы розных памераў. Шапка да 22 см у дыяметры, ад плоска-пукатай да глыбока-лейкападобнай, часта моцна уціснутая пасярэдзіне, з хвалістым або падагнутым уніз краем, сухая, белая або белаватая з шараватым, бураватым, жаўтаватым і іншым адценнем. Мякаць шчыльная, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мясістая, храсткаватая, суцэльная, белаватая або аднаго колеру з шапкай.

Арэал і віды[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 44 віды, найбольш вядомыя гаварушкі белаватая (Clitocybe candicans), булаваногая (Clitocybe clavipes), буравата-жаўтаватая (Clitocybe gilva), воскападобная, духмяная, лейкавая (Clitocybe gibba), лісталюбная (Clitocybe phyllophila), пабеленая (Clitocybe dealbata), падагнутая (Clitocybe ditopa), шэрая (Clitocybe nebularis), хваёвая.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах, на пашы, лугах, некаторыя віды ўтвараюць ведзьміны кругі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені — кастрычніку.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Усе віды маюць характэрны пах і смак. Ёсць ядомыя і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак). Некаторыя віды лекавыя (утрымліваюць антыбіётыкі).

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]