Галіна Мікалаеўна Сакалова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Мікалаеўна Сакалова
руск.: Галина Николаевна Соколова
Дата нараджэння 19 ліпеня 1935(1935-07-19) ці 1935[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 2018(2018-09-25)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг, рэдактар
Навуковая сфера філасофія, сацыялогія, sociology of work[d][2] і economic sociology[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Галіна Мікалаеўна Сакало́ва[3] (руск.: Галина Николаевна Соколова; 19 ліпеня 1935 — 25 верасня 2018[4]) — сацыёлаг і філосаф, доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Камсамольску-на-Амуры. У 1959 годзе скончыла Разанскі дзяржаўны радыётэхнічны ўніверсітэт. Была размеркавана ў Мінск і да 1969 года працавала на інжынерных пасадах на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў[5]. У 1969—1972 гадах вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук СССР. З 1972 па 1978 год працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце старшым навуковым супрацоўнікам. У 1975 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[4]. З 1978 года працавала ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР, дзе з 1984 года займала пасаду загадчыка аддзела сацыялогіі. З 1989 года Г. М. Сакалова ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займала пасады кіраўніка аддзела сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі, аддзела сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, аддзела эканамічнай сацыялогіі і сацыяльнай дэмаграфіі[4]. Адначасова працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — прафесар кафедры сацыялогіі[4].

У 1994—1998 гадах з’яўлялася старшынёй экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па сацыялагічных і палітычных навуках[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. М. Сакалова лічыцца заснавальнікам беларускай навуковай школы сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі. Займалася распрацоўкай метадалагічных асноў тэорыі сацыялогіі працы і тэорыі эканамічнай сацыялогіі і абгрунтавала іх узаемасувязь. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 8 доктарскіх і 32 кандыдацкіх дысертацый[4]. Аўтар больш за 700 навуковых прац[4].

Сярод апублікаванага:

  • Труд и профессиональная культура. — Мн., 1980;
  • Культура труда в социальном развитии технической интеллигенции. — Мн., 1989;
  • Экономическая социология. — Мн., 1995;
  • Социальные механизмы регулирования рынка рабочей силы. — Мн., 1998 (у сааўтарстве);
  • Экономическая социология: Учебник для вузов. — Мн., 1998;
  • Экономическая социология: Практикум. — Мн., 2000 (у сааўтарстве);
  • Социология труда. — Мн., 2000;
  • Рынок труда и механизмы его регулирования. — Мн., 2001 (у сааўтарстве).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. БелЭн 2002.
  4. а б в г д е ё Институт социологии НАН Беларуси прощается с Галиной Николаевной Соколовой (руск.)
  5. Соколова Галина Николаевна // История БГУ Архівавана 16 мая 2021. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]