Ганна Радзівіл (1567—1617)
Выгляд
Ганна Радзівіл | |
---|---|
Нараджэнне |
1567 ці 1567[1][2] |
Смерць |
19 верасня 1617 ці 1617[2] |
Месца пахавання | |
Род | Радзівілы |
Бацька | Готхард Кетлер[3] |
Маці | Ганна Мекленбург-Гюстраўская[d] |
Муж | Альбрэхт Радзівіл[3][4][…] |
Дзеці | Ян Альбрэхт Радзівіл і Барбара з Радзівілаў[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна фон Кетлер ці Ганна Радзівіл, Ганна Радзівілава. (ням.: Anna von Kettler, польск.: Anna Radziwiłłowa; 1567 — 19 верасня 1617) — курляндская прынцэса, літоўская князёўна і ардынатка Клецка (1586—1617).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўніца нямецкай княжацкай дынастыі Кетлераў . Дачка Готгарда фон Кетлера, герцага Курляндыі і Семігаліі , і Ганны Мекленбург-Гюстраўскай . Сястра курляндскіх герцагаў Фрыдрыха і Вільгельма фон Кетлераў , і герцагіні Лізаветы фон Кетлер .
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мітаве, Курляндыя.
Жонка літоўскага князя Альбрэхта Радзівіла, вялікага маршалка літоўскага і ардыната Клецка. Вяселле адбылося 12 студзеня 1585 года ў Мітаве. Пад уплывам мужа перайшла з лютэранства ў каталіцтва.
Нарадзіла 4 дзяцей.
Памерла ў горадзе Тыкоцін, Польшча.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Сын:
- Ян Альбрэхт Радзівіл (1591—1626) — ардынат клецкі.
- Дочкі:
- Ганна Радзівіл (?—?) — памерла да дасягнення паўналецця.
- Кацярына Радзівіл (?—?) — памерла да дасягнення паўналецця.
- Барбара Радзівіл (1590—1614) — жонка Мікалая Кішкі (?—1644), падскарбія літоўскага.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Schiemann, Тэадор; Crecelius, Wilhelm. Kettler, Gotthard // Allgemeine Deutsche Biographie — Leipzig: Duncker & Humblot, 1882. — Band 15. — S. 680-685.
- Matthiesen, Heinz. Gotthard Kettler. // Neue Deutsche Biographie. — Berlin: Duncker & Humblot, 1964. — Band 6. — S. 678 f. (Спасылка Архівавана 4 сакавіка 2016.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Anna Kettler Prinzessin v.Kurland Архівавана 23 сакавіка 2014. // Descendants of Charlemagne.
- Kettler family Архівавана 28 лютага 2015. // Genealogy.eu.
- Anna Kettler (ID: dw.3478). (пол.)