Перайсці да зместу

Ганна Святаслаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Святаслаўна
Ганна Святаслаўна. Т. Нарбут, каля 1839
Дата нараджэння 1350-я
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1418 ці 1 жніўня 1418[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Святаслаў Іванавіч[1]
Муж Вітаўт
Дзеці Соф’я Вітаўтаўна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Святаслаўна (? — 31 жніўня 1418) — вялікая княгіня літоўская, жонка Вітаўта.

Згодна з найбольш пашыраным меркаванне была дачкой вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча (13581386)[2].

Паводле крыжацкага паведамлення, шлюб Вітаўта і Ганны адбыўся яшчэ пры жыцці вялікага князя літоўскага Альгерда (памёр у 1377). Відаць, вяселле адбылося ў 1360-я, калі Вітаўт быў удзельным князем берасцейскім.

У 1382 спрыяла ўцёкам мужа з вязніцы, куды яго пасадзіў Ягайла. У 1392 абяцала пры набыцці Вітаўтам пасады вялікага князя літоўскага, што яе муж выканае ўмовы прысягі, прынесенай ім каралю польскаму Ягайле і Кароне Польскай.

Мела дачку Соф’ю Вітаўтаўну, выдадзеную замуж за вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, а таксама іншых дзяцей, дакладных звестак пра якіх не захавалася.

Пахавалі вялікую княгіню ў Віленскім кафедральным касцёле.

Зноскі