Перайсці да зместу

Ганс Георг Кале

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганс Георг Кале
Нараджэнне 22 красавіка 1899(1899-04-22)[1]
Смерць 1 верасня 1947(1947-09-01)[1] (48 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Род войскаў Інтэнацыянальныя брыгады
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы

Ганс Кале (ням.: Hans Kahle; 22 красавіка 1899(1899-04-22)[1], Шарлотэнбург[d], Каралеўства Прусія[2]1 верасня 1947(1947-09-01)[1], Людвігслюст, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія[3]) — нямецкі камуністычны дзеяч.

Нарадзіўся ў сям’і высокапастаўленага дзяржаўнага служачага. Наведваў гімназію ў Шарлотэнбургу, а з 1913 года — прускую гімназію Hauptkadettenanstalt Lichterfelde. З 1917 года ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У ліпені 1918 года трапіў у французскі палон, з якога быў вызвалены ў лютым 1920 года.

Пасля вайны вучыўся ў Берлінскім камерцыйным каледжы. У 1921—1926 гадах працаваў камерцыйным служачым у Мексіцы. У 1927 годзе вярнуўся ў Германію і заняўся журналістыкай.

У 1928 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі (КПГ). З 1930 па 1933 год працаваў рэдактарам, пазней выдавецкім дырэктарам штотыднёвіка Arbeiter-Sender, старшынёй Асацыяцыі свабоднага радыё і супрацоўнікам ваеннага апарату КПГ. У красавіку 1933 года, з прыходам да ўлады Гітлера, эміграваў у Швейцарыю. Праз год вымушаны быў пакінуць краіну і адправіўся ў Францыю. Там працаваў журналістам. У кастрычніку 1936 года далучыўся да Інтэрнацыянальных брыгад, прыняўшы ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Першапачаткова быў камандзірам батальёна Эдгара Андрэ, але хутка ўзначаліў XI інтэрнацыянальную брыгаду імя Эрнста Тэльмана. Дзякуючы сваім дзеянням на Эбра, Кале стаў самым уплывовым нямецкім афіцэрам у рэспубліканскай арміі[4].

Восенню 1938 года пакінуў «гарачую кропку» і выехаў у Францыю. Пасля пераехаў у Вялікабрытанію. З 1939 па 1946 год быў адным з кіраўнікоў КПГ у эміграцыі. У маі 1940 года інтэрнаваны як «варожы іншаземец» і перавезены на востраў Мэн, а потым у Канаду. У лістападзе 1941 года вярнуўся ў Лондан. Працаваў ваенным карэспандэнтам у розных газетах. Стаў адным з заснавальнікаў Руху за свабодную Германію.

У лютым 1946 года вярнуўся ў Германію. Прызначаны на працу ў кадравы аддзел рэгіянальнага кіраўніцтва КПГ у Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі. У сакавіку 1946 года стаў кіраўніком толькі што створанай Народнай паліцыі ў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, а ў красавіку 1946 года — членам дзяржаўнага выканаўчага камітэта САПГ .

У жніўні 1947 года Кале давялося перанесці цяжкую аперацыю на страўніку, якую ён не перажыў.

  1. а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #116021152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #116021152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #116021152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Werner Abel: Kämpfer für die Freiheit: Vor 70 Jahren starb Hans Kahle Quelle: „unsere zeit“ (uz), Freitag, 1. September 2017
  • Jakob Taube: Hans Kahle (1899–1947). Der vergessene Kommandeur der Thälmann-Brigade, Leipziger Universitätsverlag, 2017, ISBN 978-3-96023-107-3.
  • Biografie Hans Kahle. in: Felix Bossow: Grabsteine erzählen Geschichten. Ehrenfriedhof Opfer des Faschismus. Arbeit und Leben e. V., Schwerin 2005, S. 32–33.
  • Heinz Bergschicker: Deutsche Chronik 1933–1945. Ein Zeitbild der faschistischen Diktatur /Wiss. Beratung: Olaf Groehler. Verlag der Nation, Berlin 1981, 2. dgs. Aufl. 1982 (Abb. S. 145)
  • Gottfried Hamacher. Unter Mitarbeit von André Lohmar: Gegen Hitler – Deutsche in der Résistance, in den Streitkräften der Antihitlerkoalition und der Bewegung „Freies Deutschland“ : Kurzbiographien. Rosa-Luxemburg-Stiftung, Berlin. Band 53. ISBN 3-320-02941-X (PDF Архівавана 5 кастрычніка 2007.)