Перайсці да зместу

Гарадок (Чэрвеньскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гарадок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1730
Насельніцтва
  • 2 чал. (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовыя індэксы
223233
Аўтамабільны код
5
СААТА
6258824031
Гарадок на карце Беларусі ±
Гарадок (Чэрвеньскі раён) (Беларусь)
Гарадок (Чэрвеньскі раён)
Гарадок (Чэрвеньскі раён) (Мінская вобласць)
Гарадок (Чэрвеньскі раён)

Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.

За 1 км на паўднёвы усход ад вёскі знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку, што сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у старажытнасці.

Вядома ў 18 стагоддзі як мястэчка Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1730 г. царква, карчма, млын, у маёмасці І. Язерскага. Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1799 г. мястэчка Мінскага павета Мінскай губерні, уніяцкая царква, у маёмасці А. Хмары. У 1917 г. вёска ў Якшыцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 12 двароў. З 20.08.1924 г. ў Стара-Лядзенскім (Лядзенскім) с/с Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі (да 26.07.1930 г.), з 20.02.1938 г. ў Мінскай вобласці. У 1929 г. створаны калгас «Чырвоны Гарадок», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 13 двароў. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады «Чырвоны Сцяг»; на франтах загінулі 8 вяскоўцаў. У 1980-я гг. уваходзіла ў склад саўгаса «Ляды».

  • 1730 г — 11 двароў, 29 мужчынскіх душ
  • 1799 г. — 12 двароў, 141 жыхар
  • 1917 г. — 12 двароў, 90 жыхароў (перапіс)
  • 1926 г. — 17 двароў, 115 жыхароў
  • 1960 г. — 112 жыхароў
  • 1997 г. — 9 гаспадарак, 12 жыхароў
  • 2013 г. — 2 гаспадаркі, 2 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.8. Кн.5. Мінская вобласць / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. −360 с.: іл. ISBN 978-985-11-0757-1.