Георг Бюхнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг Бюхнер
ням.: Georg Büchner
Георг Бюхнер
Георг Бюхнер
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Karl Georg Büchner
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1813(1813-10-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1837(1837-02-19)[1][2][…] (23 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Ernst Büchner[d]
Маці Karoline Reuss[d][5]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, перакладчык
Гады творчасці з 1834
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг Бюхнер (ням.: Georg Büchner; 17 кастрычніка 1813, Гедэлау каля Дармштата19 лютага 1837, Цюрых) — нямецкі паэт і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын урача, брат урача і прыродазнаўца Людвіга Бюхнера. Вучыўся ў Страсбургу і Гісене, дзе займаўся вывучэннем натуральных навук і практычнай медыцынай; выдаў памфлет «Der Hessische Landbote» з эпіграфам: «Friede den Hütten, Krieg den Palästen» («Мір - хацінам, вайна - палацам»).

У 1834 Бюхнер удзельнічаў у рэвалюцыйным паўстанні ў Гесэне. За напісанне палітычнага памфлета адшукваўся паліцыяй.

Пазбег арышту ўцёкамі ў 1835 годзе ў Страсбург і тут прысвяціў сябе вывучэнню новай філасофіі, у асаблівасці Дэкарта і Спінозы. У кастрычніку 1836 прыехаў у Цюрых, дзе атрымаў дазвол на чытанне лекцый, але 19 лютага 1837, неўзабаве пасля адкрыцця ім свайго курсу параўнальнай анатоміі, трагічна памёр ад заражэння крыві, выкліканага неакуратным выдаленым вугра на губе. Падручнік параўнальнай анатоміі, напісаны Бюхнерам, выкарыстоўваўся ва ўніверсітэцкім выкладанні да сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Літаратура пра пісьменніка[правіць | правіць зыходнік]

  • Kobel E. Georg Büchner: das dichter. Werk. Berlin; New York: de Gruyter, 1974
  • Goldschnigg D. Rezeptions- und Wirkungsgeschichte Georg Büchners. Kronberg: Taunus, 1975
  • Richards D.G. Georg Büchner and the birth of the modern drama. Albany : State University of New York Press, 1977
  • Grimm R. Love, lust, and rebellion: new approaches to Georg Büchner. Madison: University of Wisconsin Press, 1985
  • Loch G. Georg Büchner: das Leben eines Frühvollendeten: Biografie. Berlin: Neues Leben, 1988
  • Hauschild J.C. Georg Büchner: Biographie. Stuttgart, 1993
  • Goltschnigg D. Georg Büchner und die Moderne: Texte, Analysen, Kommentar. Berlin: E. Schmidt, 2001-2004
  • Müller-Sievers H. Desorientierung: Anatomie und Dichtung bei Georg Büchner. Göttingen: Wallstein, 2003

Зноскі

  1. а б Georg Buchner // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Georg Buchner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бюхнер Георг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Georg Büchner
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Georg Büchner