Глабальнае зацьменне
Выгляд
Глабальнае зацьменне (англ.: Global dimming) — эфект, выкліканы прыродным (вулканізм) і тэхнагенным забруджваннем атмасферы пылавымі і іншымі часціцамі, у выніку чаго колькасць выпраменьвання Сонца, якая трапляе на паверхню Зямлі, памяншаецца. Эфект моцна залежыць ад геаграфічнага становішча, але агулам па Зямлі складае парадку 5 % за 1960—1990. Глабальнае зацьменне выклікае астуджэнне паверхні, гэта значыць часткова кампенсуе глабальнае пацяпленне, выкліканае парніковым эфектам.
Лічыцца, што глабальнае зацьменне выклікана, у першую чаргу, утварэннем кропелек воблакаў вакол часціц, якія служаць цэнтрамі кандэнсацыі.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]- Агульнае астуджэнне планеты.
- Памяншэнне выпаральнасці.
- Пераразмеркаванне цяпла на планеце.
- Узмацненне глабальнага пацяплення неўзабаве пасля таго, як значная частка антрапагенных выкідаў рэчываў, якія зацямняюць Сонца, спыніцца. Пры гэтым такое ўзмацненне, верагодна, можа запусціць больш магутныя працэсы, якія ўзмацняць глабальнае пацяпленне: самаадвольны выкід дзясяткаў мільярдаў тон метану з-пад мелкаводдзяў Арктыкі і вечнай мерзлаты.