Дамуло Азізаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамуло Азізаў
Дата нараджэння 2 (15) сакавіка 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1943(1943-10-24) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне малодшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Дамуло Азізаў (2 [15] сакавіка 1913 — 24 кастрычніка 1943) — удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага разліку 120-га стралковага палка 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), малодшы сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў кішлаку Кастакоз (цяпер Сагдыйскай вобласць Таджыкістана). Кандыдат у члены КПСС. З 1935 года працаваў настаўнікам на радзіме[1].

З красавіка 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў у складзе 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту. Малодшы сяржант . Д. Азізаў асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне. 120-й стралковай палку, у якім служыў камандзірам кулямётнага разліку Азізаў, быў дадзены загад 15 кастрычніка 1943 года пачаць фарсіраванне Дняпра. На камсамольскім палкавым сходзе было вырашана стварыць камсамольскую дэсантную групу, якой першай даручалася пераправіцца праз раку. У складзе дэсантнай групы 15 кастрычніка 1943 года ў ліку першых пераправіўся праз раку, уварваўшыся ў варожую траншэю, гранатай ліквідаваў разлік станковага кулямёта і агнём з захопленага кулямёта знішчыў групу аўтаматчыкаў праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года малодшаму сяржанту. Д. Азізаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Загінуў герой у баях на Лоеўскім плацдарме 24 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Новая Баршчоўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]