Джон Бэкус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Бэкус
англ.: John Warner Backus
Дата нараджэння 3 снежня 1924(1924-12-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 2007(2007-03-17)[2][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі
Навуковая сфера Інфарматыка
Месца працы
Альма-матар Калумбійскі універсітэт
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Бэкус (англ.: John Warner Backus[7], 3 снежня 1924 — 17 сакавіка 2007) — амерыканскі навуковец у галіне інфарматыкі. Ён быў кіраўніком каманды, якая распрацавала першую высокаўзроўневую мову праграмавання ФАРТРАН, вынаходнікам формы Бэкуса — Наура, адной з самых універсальных натацый, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння сінтаксісу фармальных моў.

У 1977 годзе быў удастоены Прэміі Цьюрынга

за глыбокі, уплывовы і працяглы ўклад у распрацоўку практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, найперш цераз яго працу над ФАРТРАНам, і за плённыя публікацыі па фармальных працэдурах спецыфікацыі моў праграмавання

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бэкус нарадзіўся ў Філадэльфіі, рос у Уілмінгтоне (Дэлавэр). Скончыў школу Хіл (англ.: Hill School) у Потстаўне (англ.: Pottstown) У 1942 годзе паступіў ва Універсітэт Вірджыніі для вывучэння хіміі, аднак быў адлічаны на другім курсе за пропускі заняткаў. Пасля гэтага быў прызваны на Ціхаакіянскі флот ЗША, аднак пры медаглядзе ў яго выявілі пухліну чарапной косці, якая была паспяхова выдалена, а ў галаву ўманціравана пласціна. Пазней яна была заменена на больш надзейную, зробленую па праекце самога Джона.

Пасля службы ў войску ў час Другой сусветнай вайны Бэкус трапіў у Нью-Ёрк, дзе стаў вучыцца ў радыётэхнічнай школе. «Тады граніцаю маіх імкненняў, — прызнаваўся ён пазней, — было зрабіць высакаякасную гукаўзнаўляльную прыладу». Аднак адзін з выкладчыкаў пераканаў Бэкуса працягнуць адукацыю, і ён паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт.

У 1950 годзе Джон Бэкус, ужо маючы ступень магістра матэматыкі, прыйшоў у фірму IBM. Яму было тады 25 гадоў. Неўзабаве ён узначаліў групу, якая распрацоўвала інтэрпрэтатар «Speedcoding» для камп’ютара IBM 701 — першую мову высокага ўзроўню для машын IBM, — а пазней прыняў удзел у стварэнні ўдасканаленага варыянта гэтай машыны, мадэлі IBM 704. У 1953 годзе Бэкус прапанаваў стварыць для камп’ютара IBM 704 мову, якая дазваляла б запісваць каманды амаль у звычайнай алгебраічнай форме, і кампілятар для яе. Гэта прапанова скора знайшла падтрымку, бо ў фірме шукалі шляхі павелічэння збыту сваіх камп’ютараў і таму імкнуліся зрабіць іх больш прывабнымі і «дружалюбнымі» для карыстальніка.

Джон Бэкус атрымаў прэмію Цьюрынга 17 кастрычніка 1977 года за стварэнне мовы высокага ўзроўню, праграмы на якой мелі б зручны для чалавека выгляд, і транслятара, які пераводзіў бы каманды высокага ўзроўню ў машынны код. Прапанова аб распрацоўцы гэтага сродку ўзаемадзеяння з ЭВМ была ўпершыню агучана ў 1953 г. А ўжо праз год свет убачыў першы афіцыйны дакумент, у якім знайшлі адлюстраванне ідэі Бэкуса. Першая версія Фартрана стала даступнай у 1957 г. Яшчэ праз год тэрмін FORTRAN стаў абазначаць цэлую групу моў праграмавання, што прымяняліся перш за ўсё ў навуковых разліках. Аднак інтарэсы Бэкуса былі значна шырэй, чым толькі перапрацоўка існуючых стандартаў: ён прымаў актыўны ўдзел у стварэнні іншай папулярнай мовы праграмавання — Алгол[8].

Джон Бэкус адначасова распрацаваў спецыяльную сістэму азначэнняў для моў праграмавання. Неўзабаве гэты спосаб запісу назвалі нармальнай формай Бэкуса ці БНФ. Пазней дацкі навуковец Пітэр Наур унёс удакладненні ў методыку Бэкуса, і гэтую форму сталі называць формай Бэкуса — Наура, пры гэтым скарачэнне засталося ранейшым — БНФ.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. John W. Backus, 82, Fortran Developer, Dies // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 13 сакавіка 2021.
  3. а б Encyclopædia Britannica
  4. Find a Grave — 1996.
  5. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. NNDB — 2002.
  7. John Warner Backus
  8. Fortran 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лекцыя пры атрыманні прэміі Цьюрынга ў 1977 г.: Ці можна вызваліць праграмаванне ад стылю фон Неймана?(недаступная спасылка) Архівавана 21 чэрвеня 2007.
  • А. Зубинский. Джон Бэкус. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2007.
  • Джон Бэкус. Peoples.ru. Праверана 28 верасня 2013.
  • Леонид Черняк. Ревизия первооснов — конец застоя?. Издательство «Открытые системы». Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 28 верасня 2013.
  • Юрий Полунов. Первая попытка. Виртуальный компьютерный музей. Праверана 28 верасня 2013.
  • Язык Fortran(недаступная спасылка) Архівавана 27 верасня 2007.
  • http://www.uni-vologda.ac.ru/students/seu&coa/programmers/bec.htm(недаступная спасылка)
  • "Личности. Джон Бэкус — создатель языка Fortran". Информатика. Первое сентября. 08. 2007. Архівавана з арыгінала 23 кастрычніка 2013. Праверана 17 сакавіка 2017.