Эдгар Код
Эдгар Код | |
---|---|
англ.: Edgar Frank Codd | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1923[1][2] ці 23 жніўня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 2003[1][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | інфарматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | John Henry Holland[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдгар Франк «Тэд» Код (англ.: Edgar Frank Codd; 23 жніўня 1923 — 18 красавіка 2003) — брытанскі навуковец, працы якога заклалі асновы тэорыі рэляцыйных баз даных. Працуючы ў кампаніі IBM, ён стварыў рэляцыйную мадэль даных. Ён таксама ўнёс істотны ўклад у іншыя галіны інфарматыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Портлендзе (Дорсет) у Англіі. Яго бацька быў вытворцам скуры, а яго маці была настаўніцай. Навучаўся матэматыцы і хіміі ў Оксфардскім універсітэце (Exeter College). У час Другой сусветнай вайны служыў пілотам у ваенна-паветраных сілах. У 1948 годзе пераехаў у Нью-Ёрк, каб працаваць у IBM як матэматык-праграміст.
У 1953 годзе, з-за пераследаў з боку сенатара Джозефа Мак-Карці, Код пераехаў у Атаву (Канада).
У 1963 годзе ён вярнуўся ў ЗША і атрымаў доктарскую ступень па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ва Універсітэце Мічыгана (Ан-Арбар). У 1965 годзе ён пераехаў у Сан-Хасэ (Каліфорнія), каб працаваць у Альмадэнскім даследчым цэнтры IBM.
У 1960—1970-х гадах ён працаваў над сваімі тэорыямі захоўвання даных. У 1970 годзе выдаў працу «A Relational Model of Data for Large Shared Data Banks», якая лічыцца першай працай па рэляцыйнай мадэлі даных. Код працягнуў распрацоўваць і пашыраць рэляцыйную мадэль. У яго гонар названа адна з нармальных форм (нармальная форма Бойса — Кода).
У пачатку 1980-х гадоў рэляцыйная мадэль пачала ўваходзіць у моду. Змагаючыся з нядобрасумленнымі пастаўшчыкамі СКБД, якія сцвярджалі, што іх састарэлыя прадукты падтрымліваюць рэляцыйную тэхналогію, Код апублікаваў «12 правілаў Кода», якія апісваюць, што павінна змяшчаць рэляцыйная СКБД. Яго барацьба закранула мову SQL, якую Код лічыў няправільнай рэалізацыяй тэорыі. Гэта рабіла яго становішча ў IBM дастаткова цяжкім, бо тая пастаўляла прадукты, заснаваныя на SQL. Ён пакінуў IBM і арганізаваў разам з Крыстаферам Дэйтам і некалькімі іншымі людзьмі ўласную кансалтынгавую кампанію.
Код увёў у абарачэнне тэрмін OLAP і напісаў 12 законаў аналітычнай апрацоўкі даных. Ён таксама займаўся клеткавымі аўтаматамі.
Зноскі
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў акрузе Маямі-Дэйд
- Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дорсеце
- Лётчыкі Другой сусветнай вайны
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Вучоныя Вялікабрытаніі
- Постаці амерыканскай інфарматыкі