Перайсці да зместу

Джордж Вела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Вела
англ.: George William Vella
член Палаты прадстаўнікоў Мальты[d]
1995 — 1996
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 мая 2004 — 19 ліпеня 2004
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
26 красавіка 1982 — 25 красавіка 1983
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
17 верасня 1986 — 26 студзеня 1987
прэзідэнт Мальты
4 красавіка 2019 — 4 красавіка 2024
Папярэднік Мары-Луіз Калейра Прэка
Пераемнік Myriam Spiteri Debono[d]
7-ы міністр замежных спраў Мальты[d]
29 кастрычніка 1996 — 6 верасня 1998
Папярэднік Гвіда дэ Марка
Пераемнік Гвіда дэ Марка
міністр замежных спраў Мальты[d]
13 сакавіка 2013 — 7 чэрвеня 2017
Папярэднік Francis Zammit Dimech[d]
Пераемнік Carmelo Abela[d]

Нараджэнне 24 красавіка 1942(1942-04-24)[1] (82 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Заслуг ордэн «На карысць Рэспублікі» Knight Grand Cross of the Order of Merit рыцар-камандор ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cross with Collar of the Order of the Three Stars кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Вялікі камандор ордэна Пашаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Уільям Вела (англ.: George William Vella; 24 красавіка 1942, Зейтун, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык і 10-ы прэзідэнт Мальты[2]. Быў міністрам замежных спраў Мальты з 1996 па 1998 год, пры прэм’ер-міністры Альфрэдзе Санце[3][4] і пры прэм’ер-міністры Джозефе Мускаце з 2013 па 2017 год. Быў абраны адзіным кандыдатам на непрамых прэзідэнцкіх выбарах 2019 года на Мальце і прысягнуў у якасці 10-га прэзідэнта Мальты 4 красавіка 2019 года.[2]

Скончыў медыцынскі факультэт Мальтыйскага ўніверсітэта у 1964 годзе, атрымаў сертыфікат у галіне авіяцыйнай медыцыны з Фарнбара (Вялікабрытанія) і сямейнай медыцыны.

Лейбарысцкая партыя

[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў у Лейбарысцкую партыю і пачаў сваю парламенцкую кар’еру ў 1976 годзе. Затым у студзені 1978 года быў абраны членам парламенту, пераабіраўся на 1981, 1992, 1996, 1998, 2003, 2008 і 2013 усеагульных выбарах. У якасці дэпутата парламенту ён прадстаўляе 3-й і 5-й акругі[3][4]

Служба за граніцай

[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе стаў намеснікам сябры Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і дакладчыкам па пытанні аб забруджванні мора на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы (CLRAE). Са студзеня па май 1987 года ён з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Мальты ў Савеце Еўропы[3].

Намеснік лідара

[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе абраны намеснікам лідара Лейбарысцкай партыі па парламенцкіх пытаннях і прэс-сакратаром па замежных справах. Ён займаў пасаду намесніка старшыні сумеснага парламенцкага камітэта Савета Еўропы/Мальты.[3][4]

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Мірыям. Мае дзве дачкі і сына, а таксама сем унукаў.[3][4]

Зноскі

  1. https://www.europarl.europa.eu/meps/pl/23937/GEORGE+WILLIAM_VELLA/history/5
  2. а б Scicluna, Luke (2019-04-02). "George Vella approved as Malta's next President". Times of Malta. Праверана 2019-04-02.
  3. а б в г д Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 28 красавіка 2019.
  4. а б в г Minister of Foreign Affairs - Maltese Consulate(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019. Праверана 31 мая 2024.