Джэферсан Барэгард (Джэф) Сешнс III (англ.: Jefferson Beauregard "Jeff" Sessions III; нар. 24 снежня1946, Селма, Алабама) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 84-ы Генеральны пракурор ЗША (9 лютага 2017 года — 7 лістапада 2018 года). Малодшы сенатар ЗША ад штата Алабама (1997—2017).
У 2007 годзе паводле рэйтынгу National Journal Сешнс увайшоў у пяцёрку самых кансерватыўных сенатараў.
У 1977 годзе пераехаў у Мабіл. З’яўляўся федэральным пракурорам (1981—1993) і генеральным пракурорам штата (1995—1997).
9 лютага 2017 года, пасля доўгіх слуханняў і дэбатаў у Сенаце і зацвярджэння на пасадзе, быў прыведзены да прысягі ў Авальным Кабінеце. У той жа дзень у яго прысутнасці прэзідэнт Трамп падпісаў тры выканаўчыя ўказы аб барацьбе са злачыннасцю ў Злучаных Штатах.
У сакавіку 2017 года Сешнс афіцыйна ўзяў самаадвод ад расследавання любых спраў, звязаных з абвінавачаннем Расіі ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары.
7 лістапада 2018 года, на наступны дзень пасля «прамежкавых выбараў», Сешнс пайшоў у адстаўку па просьбе прэзідэнта Трампа. Прычынай адстаўкі стала адмова Сешнса ад нагляду за расследаваннем спецпракурора Роберта Мюлера адносна ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША 2016 года.